Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
49
Памер шрыфта

І далі зразумець, чаму беларускай міліцыі яшчэ далёка да еўрапейскіх стандартаў.

Каля месяца таму ў пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да еўрапейскіх палітыкаў, ад якіх, мабыць, пачуў крытыку ў сувязі з разгонам у Мінску акцыі ў Дзень Волі: «Але што я хачу сказаць еўрапейцам? Калі ласка, адыдзіце ад тых прынцыпаў у нашых узаемаадносінах, як гэта было раней. Спыніце намі панукваць. Вось вы ўжылі празмерную нейкую сілу! Слухайце, мы ж не ідыёты, мы ж бачым, што адбываецца ў самім Еўрапейскім Саюзе. Мы што, вадой кагосьці на вуліцах палівалі? Газам труцілі людзей? Яшчэ чагосьці мы тут здзяйснялі ў Беларусі? Ды не. А вы гэта рабілі! І ў гэты ж час і тыя краіны, якія травілі слёзатачывым газам дэманстрантаў, кіраўніцтвы гэтых краін як быццам у сябе гэтага не бачаць, пачынаюць нас папракаць, што мы ўжылі нядаўна нейкія празмерныя высілкі супраць тых, хто парушае закон».

Неўзабаве пасля гэтага ўдалося пабываць у сталіцы Германіі. Верагодна, папрок кіраўніка дзяржавы можна адрасаваць і гэтай краіне. У Берліне паліцыя з часу на час разганяе масавыя выступленні з дапамогай слёзатачывага газу. Праўда, дзейнічае так толькі супраць радыкальных элементаў, якія паводзяць сябе агрэсіўна ў адносінах да іншых груп і кідаюць у паліцыю бутэлькі і піратэхніку. Фота- і відэапацвярджэнні гэтаму няцяжка знайсці ў сеціве.

Але калі масавая акцыя ў нямецкім горадзе носіць мірны характар, то і стаўленне паліцыі да яе зусім іншае. Падчас прагулкі па цэнтры Берліна выпадкова наткнуўся на мітынг, які, мяркуючы па лозунгах, быў прысвечаны еўрапейскаму выбару Францыі ў выглядзе перамогі Макрона на прэзідэнцкіх выбарах. Я там не ўбачыў ні ачаплення, ні металадэтэктараў, ні спецтэхнікі. Больш за тое, там увогуле не было заўважана паліцыі.

Са сцэны выступалі палітыкі – прыхільнікі ЕС, а ўдзельнікі мітынгу ўважліва слухалі іх і пры гэтым перыядычна адлучаліся, каб наведаць буфет, які месціўся побач, набыць ежу і келіх віна.

Групе блогераў і журналістаў з Усходняй Еўропы ўдалося пагутарыць з кіраўніком 65-га аддзела паліцыі Берліна Ларсам Нойманам. Адказваючы на адно з пытанняў, ён адзначыў, што часам людзі бачаць аднолькавую карцінку з Германіі, Беларусі ці Расіі: паліцэйскія жорстка разганяюць пратэстоўцаў.

«Але розніца ў тым, як на гэта ў гэтых краінах рэагуе грамадскасць і юрыспрудэнцыя. Калі ў Германіі паліцыя вяла сябе неправамерна і ёсць доказы перавышэння паўнамоцтваў, то такі кіраўнік, як я, вымушаны выбачацца і прымаць нейкія захады да вінаватага», – патлумачыў Ларс Нойман.

Паліцэйскі начальнік распавёў, як адзін з яго падначаленых, кіраўнік пададдзела, неправамерна ўжыў сілу супраць заўзятара пры забеспячэнні бяспекі на футбольным матчы.

«Падчас спрэчнай размовы з фанатам ён пачаў крычаць, на што ў яго не было сурёзнай прычыны. Мы ведалі, што падштурхнула гэтага супрацоўніка да агрэсіі: у яго былі праблемы дома, і ён перанёс іх на працу, што недапушчальна. Высветлілася, што гэта быў не адзінкавы выпадак, калі гэты супрацоўнік пры спрэчных сітуацыях ужываў сілу супраць заўзятараў. Мне прыйшлося рэагаваць. На яго быў пададзены іск у суд, віна паліцэйскага была прызнана, і ён зняты з кіруючай пасады», – распавёў Ларс Нойман.

На жаль, у Беларусі аб падобных сітуацыях пасля «хапуна» ў той жа Дзень Волі чуць не даводзілася.

СМІ паведамлялі аб тым, што міліцыя ўжывала сілу і затрымлівала людзей у цэнтры Мінска толькі таму, што яны апынуліся там у запланаваны для правядзення акцыі час. Многія з іх пасля былі аштрафаваны і адпраўлены на суткі па складзеных міліцыянерамі пратаколах з абвінавачаннямі ў нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў, у праўдзівасці чаго праваабаронцы моцна сумняваюцца.

Руслан ГАРБАЧОЎ.

 

ФОТО-1

На мітынгу ў цэнтры Берліна.

ФОТО-2

Кіраўнік 65-га аддзела паліцыі Берліна Ларс Нойман.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо