Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
7
Памер шрыфта

18–19 мая ў Мінску павінна прайсці (пра што, між іншым, грамадскасць не мае шырокай інфармацыі) Міжнародная канферэнцыя «25 гадоў знешняй палітыкі Беларусі». Арганізатар канферэнцыі – экспертная ініцыятыва «Мінскі дыялог».

Зусім нечакана запрашэнне на гэтую канферэнцыю з удзелам міністра замежных спраў У.Макея, былых міністраў І.Антановіча, У.Сянько, М.Хвастова ды іншых атрымаў апазіцыйны палітык, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 2010 года Уладзімір Някляеў.

«Кандидату в президенты Республики Беларусь 2010 года

В.П.НЕКЛЯЕВУ

Уважаемый Владимир Прокофьевич!

Имеем честь пригласить Вас принять участие в Международной конференции «25 лет внешней политики Беларуси», которая пройдет в Минске 18–19 мая 2017 года. Конференция приурочена к череде 25-летних юбилеев установления дипломатических отношений Беларуси с зарубежными странами и организована экспертной инициативой «Минский диалог».

Приглашаем Вас выступить с докладом в секции №1 «Зарождение суверенной внешней политики: контекст, вызовы и достижения при выходе Республики Беларусь на международную арену».

Участники конференции – действующие и бывшие высокопоставленные дипломаты, а также представители академического и экспертного сообществ. Конференция будет широко освещаться белорусскими и зарубежными средствами массовой информации.

Конференция откроется вечерним приемом и дискуссией 18 мая и завершится гала-ужином 19 мая.

Все мероприятия конференции пройдут в отеле Double Tree by Hilton (7-й этаж) по адресу пр-т Победителей, 9. Прием и вечерняя дискуссия 18 мая состоятся с 18.30 до 21.30. Работа основного дня конференции начнется в 9.30. Гала-ужин будет также организован в отеле Double Tree by Hilton.

Детальная программа конференции находится в приложении.

Просим сообщить о возможности Вашего участия и выступления до 12.00 15 мая 2017 года по электронному адресу minskdialogue@gmail.com.

С уважением –

Евгений Прейгерман,

руководитель

экспертной инициативы “Минский диалог”.

8.05.2017.

Да запрашэння быў прыкладзены праект праграмы канферэнцыі, названы імёны дакладчыкаў, час іх выступленняў і тэмы дакладаў. А праз тыдзень прыйшоў яшчэ адзін ліст ад арганізатараў:

«Шаноўны Уладзімір Пракопавіч!

Хацелі б праінфармаваць Вас аб тым, што запрашэнне на канферэнцыю «Мінскага дыялогу» 18–19 траўня, якое Вы атрымалі быццам ад нашага імя, было адпраўлена не з нашага адраса электроннай пошты. Выглядае, што нехта стварыў фейкавую скрыню і разаслаў несапраўдныя запрашэнні.

Мы вельмі заклапочаны такой правакацыяй, бо відавочна, што яна скіравана на дэзарганізацыю мерапрыемстваў экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог», галоўная ідэя якой у тым, каб развіваць якасную экспертна-аналітычную пляцоўку па пытаннях знешняй палітыкі і міжнародных адносін. Менавіта таму на нашы мерапрыемствы мы запрашаем выключна экспертаў (як прадзяржаўных, так і незалежных) і дыпламатаў і пазбягаем палітычных дыскусій з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый і дзяржаўных чыноўнікаў. Мы лічым, што такая пляцоўка як ніколі патрэбна Беларусі ў часы міжнароднай турбулентнасці і шматлікіх выклікаў беларускай незалежнасці.

Калі ласка, прыміце нашы прабачэнні за гэтую сітуацыю. Мы будзем разбірацца з тым, хто і з якімі дакладна мэтамі здзейсніў правакацыю. А пакуль мы вымушаны адмовіць у магчымасці ўдзелу ў канферэнцыі ўсім тым, хто атрымаў запрашэнні не з нашай афіцыйнай скрыні.

Яшчэ раз выбачаемся за такую непрыемную сітуацыю і спадзяёмся, што гэты інцыдэнт не паўплывае негатыўным чынам на нашы адносіны.

З павагай

Яўген Прэйгерман,

кіраўнік экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог».

14.05.2017”.

Цікавы паварот падзей… Вось каментарый, які напісаў на гэта Уладзімір Някляеў:

«Пакуль я карміў вошай у кампаніі бамжоў у ізалятары на Акрэсціна, прыйшло запрашэнне пакарміцца ў кампаніі дзейных і былых міністраў у гатэлі «Hilton».

Безумоўна, прапанова выступіць на міжнароднай канферэнцыі падалася мне больш чым нечаканай. Калі ў дні канферэнцыі ты можаш ізноў апынуцца за кратамі, бо якраз напярэдадні – чарговы суд, запрашэнне ў «Hilton» выглядае здзекам. Прычым куды больш вытанчаным за тыя здзекі, якія чыніліся ў турме.

Гэта першае, пра што падумаў.

Але падумалася і пра іншае… Каб дыялог хоць неяк выглядаў дыялогам, неабходны апанент. Цябе прызначаюць на гэтую ролю. Проста хочуць скарыстаць. І калі ты адмаўляешся, заяўляюць: «Мы прапанавалі! Апазіцыя сама не хоча ўдзельнічаць у дыялогу!»

Хто мог зрабіць такую прапанову?

Аўтар запрашэння сцвярджае, што ніхто. Што запрашэнне прыйшло з фейкавай скрыні і «скіравана на дэзарганізацыю мерапрыемстваў экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог». Магчыма. Але ў мяне пытанне: ці не «фейкавае» само мерапрыемства, пра якое ніхто не ведае, апроч яго ўдзельнікаў? Ці не «фейкавы» сам дыялог, у якім удзельнічаюць толькі алілуйшчыкі рэжыму, – і няма нікога з прадстаўнікоў грамадскай супольнасці, дэмакратычнай апазіцыі? Вось у чым галоўнае пытанне, а не ў тым, хто спрабуе «дэзарганізаваць мерапрыемства экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог» у часы «міжнароднай турбулентнасці».

Так, фармальна канферэнцыя арганізуецца ініцыятывай «Мінскі дыялог». Але калі задацца пытаннем, адкуль у людзей, пазначаных як арганізатары канферэнцыі, сродкі на яе правядзенне ў адным з найдарагіх гатэляў Мінска, дык зразумела, што за імі нехта стаіць.

І яшчэ пытанне: хто мог запрасіць апазіцыйнага палітыка на мерапрыемства з праграмай, наўпрост звязанай з дзейнасцю знешнепалітычнага ведамства краіны? Па логіцы – толькі кіраўніцтва гэтага ведамства, шчырасць намераў якога рэалізаваць заяўленыя мэты дыялогу ЕС–Беларусь выклікае ў заходніх партнёраў усё большы сумнеў. З упэўненасцю магу сцвярджаць гэта па сваіх нядаўніх сустрэчах з заходнімі амбасадарамі.

На адной з такіх сустрэч было выказана меркаванне, што, калі б сёння Лукашэнку давялося выбіраць паміж міністрам МЗС і міністрам МУС, Макеем і Шуневічам, ён, не вагаючыся, выбраў бы апошняга. А нам трэба, каб сітуацыя ў краіне была адваротнай. Ці каб яна для пачатку хоць бы завагалася.

Тая акцыя застрашэння народа, якую ўчынілі сілавікі ў Мінску ў Дзень Волі, адкінула працэс дыялогу назад, стварыла дадатковыя праблемы. Няхай не такія сур’ёзныя, як разгон Плошчы 2010 года, але і не дробязныя. Дапамагчы пераадолець іх магло б якраз рашэнне далучыць да дыялогу з ЕС апазіцыю, ад якога, магчыма, урэшце адмовіліся, выдаўшы яго за нечую правакацыю.

Калі нават дапусціць, што ідэя далучыць да дыялогу апазіцыю не належыць знешнепалітычнаму ведамству, дык яе, падумаўшы, можна было б скарыстаць. Але думалі, відавочна, у адваротны бок. Бо паміж прыхільнікамі дэмакратыі і аўтарытарызму, паміж рэфарматарамі і «стабільшчыкамі», дыпламатамі і сілавікамі перавага відавочна на баку апошніх. І з боку першых я не бачу пакуль ні рашучасці, ні грамадзянскай смеласці, ні палітычнай здольнасці апошнім супрацьстаяць.

P.S. А тое, што я сказаў бы, калі б удзельнічаў у канферэнцыі, я напішу. І выступленне сваё апублікую, калі нават шлях мой 19 мая разыдзецца са шляхамі ўдзельнікаў канферэнцыі ў дыяметральна розныя бакі. Іх – у «Хілтан», мой – у турму.

(Заканчэнне на 2-й стар)

Аўтар: Рыгор КОРЗУН 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".