Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
11
Памер шрыфта

11 мая скончыўся тэрмін знаходжання паэта і палітыка Уладзіміра Някляева ў турме. Калі пасля снежаньскага арышту 2010 года Уладзімір Пракопавіч напісаў паэму “Турма” і нізку вершаў “Лісты да Волі”, то зараз, паводле слоў Някляева, хвалявала яго зусім іншае:

– У параўнанні з ізалятарам на Акрэсціна “амерыканка” была нібыта санаторый: усё ж такі і медыцынскую дапамогу аказвалі. “Акрэсціна” – месца, дзе да людзей ставяцца так, быццам яны не людзі. Не кажу пра тое, што маёй жонцы не дазволілі перадаць мне лекі, нягледзячы на тое, што мяне арыштавалі, калі я знаходзіўся, як кажуць, “на бальнічным”. Скажу пра іншых. Большая частка “кантынгенту” там бамжы, тыя, хто страціў свае кватэры і дамы. Саджаюць іх за п’янку, яны адбываюць свае “суткі”, і іх зноўку выкідваюць на вуліцу. Дзеля чаго? Каб зноў пасадзіць? Ва ўсім цывілізаваным свеце разумеюць, што ў падобных выпадках п’янства – гэта амаль хвароба. Людзям трэба дапамагаць, каб яны не страцілі канчаткова чалавечае аблічча. У нас – усё наадварот. Пра апазіцыянера, якога схопяць на плошчы і пасадзяць на “суткі”, усе будуць клапаціцца. А тут я чуў, як “бамжэса” прасіла, каб яе вопратку адправілі на “пражарку” – ну, каб вошы, якіх на “Акрэсціна” больш, чым аховы, загінулі. А ёй крычаць: “Тебя саму нужно бензином облить и прожарить!” І гэта – людзі…

Аўтар: Алесь КЛЯЎЧУК 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.