Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 студзеня 2017
9
Памер шрыфта

Шаноўныя сябры!

2016 г. быў багаты на культурныя падзеі. Я асабіста магу ўзгадаць тры мае выставы пра беларусаў у Войску Польскім, якія з поспехам прайшлі ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Музеі абароны Брэсцкай крэпасці. А яшчэ была кніга “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг. Паміж Варшавай і Масквой”. Аднак сітуацыя вакол нашай краіны, выпады адэптаў імперскасці і заходнерусізму прымушаюць беларускіх гісторыкаў працаваць з падвоенай энергіяй. Вельмі актуальнай сёння з’яўляецца тэма выпрацоўкі дзяржаўнай ідэалогіі Беларусі. На чым яна павінна грунтавацца? Адказ на паверхні. Варта ганарыцца мінуўшчынай нашай краіны.

У 2017 годзе мы будзем святкаваць 500-годдзе Бібліі, выданай беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам на роднай беларускай мове. Гэтую дату не маглі не заўважыць нават бальшавікі. На пачатку 1920-х гадоў у БССР гучна адзначалі 400 гадоў беларускага друку, а скарынаўскі шрыфт актыўна выкарыстоўвалі ў тагачасным дзяржаўным друку. У1588 г. у Вялікім Княстве Літоўскім быў выдадзены Статут, які, па сутнасці, стаў першай еўрапейскай Канстытуцыяй. Мова дакумента – старабеларуская. Усе гэтыя факты і гістарычныя даты павінны стаць для звычайных жыхароў сённяшняй Беларусі нагодай для гонару. Нашая беларуская гісторыя – тое, чым мы павінны ганарыцца.

З надыходзячым Новым годам і Божым нараджэннем! Няхай у нас усё атрымаецца!

Аўтар: Ігар МЕЛЬНІКАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.