Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 20 чэрвеня 2017
7
Памер шрыфта

Кароль Нідэрландаў прызнаўся, што пасля ўступлення на прастол па-ранейшаму ўпотай працуе пілотам пасажырскіх самалётаў.

Жыццё – суцэльная забава,

Калі ты шэйх або кароль.

Гуляй у гольф, калі цікава,

Або ляжы і плюй у столь.

Штодзённа пхай у рот смакоцце,

І нават труфелі-грыбы…

Напэўна, на такой рабоце

Хацеў бы “ўкалваць” з нас любы.

Пра лёс такі не марыць, мабыць,

Хіба што толькі немаўля…

Аднак зусім другое вабіць

У Нідэрландах караля!

Калі прыспіць ён жонку дома,

Тайком,

Як да смятаны кот,

Шыбуе да аэрадрома,

Дзе ўжо чакае самалёт.

І нідэрландскі чын высокі

Спатольвае душэўны шал,

Калі ўзлятае за аблокі,

Трымаючы ў руках штурвал.

Напэўна, у хвіліну тую,

Калі аблокі пад крылом,

Ён наракае і шкадуе,

Што стаць прыйшлося каралём.

* * *

Кароль з зямлі імкнецца ў неба,

Бо там улежна каралю.

А з нас камусь для шчасця трэба

Спусціцца з неба на зямлю…

Досыць кнігу мець адну, і найлепей – пра вайну

Саюз беларускіх пісьменнікаў выказаў жаданне ахвяраваць СІЗА №1 кнігі на беларускай мове. Начальнік следчага ізалятара Вікенцій Варыкаша адказаў, што ў бібліятэцы ўдостатку беларускіх кніг, больш не трэба.

Душэўнай мукаю турма

Для недурнога чалавека:

Духоўнай ежы там няма.

Аддухаю – бібліятэка.

Збавенне ў ёй ад дум цяжкіх,

Калі нуда апанавала…

Ды ў той бібліятэцы кніг –

Харошых кніг –

Канешне, мала.

Тым болей шчыры беларус

Пакутуе ў імгле астрога.

Таму пісьменніцкі саюз,

Дзе вартых кніг на “мове” многа,

Рашыў, што можа быць якраз

Турме належны падарунак.

Няхай чытае ў вольны час

Той, хто папаў у пастарунак!

– Пра вашых зэкаў дбаем мы, –

Сказалі шчодрыя пісакі.

Аднак начальнік той турмы

Не захлынуўся ад падзякі.

Хутчэй якраз наадварот –

Панурым стаў ад прапановы.

Сядзеў, вады набраўшы ў рот,

І недавольна хмурыў бровы.

– Чытальняй лічыце турму?

Павінна й тут прыжыцца “мова”?

Я вашы кнігі не вазьму! –

Прыняў рашэнне канчаткова

І, так сказаць, адбрыў пісак,

Рукою паказаў на дзверы.

А сам, напэўна, думаў так:

“Нахабныя яны без меры.

Ды “мова” тая – як ізгой.

Навошта лішнія праблемы?

Тым больш што швэркаюць на ёй

Усе, што тут сядзяць, нацдэмы.

Нашто мне рупіцца для іх?

Ці ёсць для гэтага прычына?

Дый не чытаўшы многа кніг,

Быць не дурным зусім магчыма.

Я маю, прыкладам, адну.

Ды кніга тая – не пустая,

Бо ў ёй, здаецца, пра вайну…

І трэці год ужо чытаю!”

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.