Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
20
Памер шрыфта

Усё ж такі ёсць у крызісе і станоўчыя моманты. Аказваецца, сёння ў новабудоўлі Мінска можна набыць аднапакаёвую кватэру за 38,5 тысячы долараў, а двухпакаёвую крыху даражэй – за 53,2 тысячы.

Зразумела, раён не самы лепшы. Але тым не менш…

Нядаўна УКБ Заводскага раёна Мінска апублікаваў праектную дакументацыю новага дома, які будуецца ў Чыжоўцы. Гэта другі дом заказчыка, першы – каркасна-панэльная 10-павярхоўка – быў здадзены ў эксплуатацыю ў студзені гэтага года. Дык вось у новабудоўлі палову кватэр аддадуць чаргавікам, а палову прададуць усім жадаючым. Цэны прыемна здзіўляюць.

У аднапакаёвых кватэрах плошчай 43,5 і 46,72 кв.метра квадратны метр каштуе 1660 рублёў, што складае каля 886 долараў, у двухпакаёвых кватэрах (61,56 і 68,53 кв.м) – 1600 і 1550 рублёў (854 і 827 долараў адпаведна), у трохпакаёвых (86,02 і 86,08 кв.м). – 1500 рублёў (801 долар). Будаўніцтва долевае з умовай, што 30% сумы ўносіцца першым плацяжом.

Дарэчы, сёння сярэдняя цана “квадрата” ў сталічных новабудоўлях складае 1126 долараў за метр.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў