Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Падатак за дармаедства, падатак на грошы, пазычаныя ў знаёмых… Гэтыя апошнія ініцыятывы ўлад могуць папоўніцца яшчэ адной, накіраванай на спагнанне грошай з насельніцтва. Днямі старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што з пасылак, якія прыходзяць беларусам з-за мяжы, трэба спаганяць падатак на даданую вартасць (ПДВ).
6:00 13 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

«Міжнародныя паштовыя адпраўленні лавінападобна растуць, аднак фактычна не даюць «Белпошце» нейкіх істотных даходаў”, – заявіў Мясніковіч. –  У мінулым годзе ў Беларусь прыйшло 6,5 мільёна пасылак, якія змяшчаюць таварныя ўкладанні. І гэта ўсё перапрацоўваецца поштай. За пяць месяцаў гэтага года паступіла ўжо амаль 5 мільёнаў пасылак.  Прычым гэтыя пасылкі прыходзяць з замежжа не толькі для асабістага карыстання фізічнай асобы, але там утрымліваюцца цэлыя партыі тавараў, якія потым рэалізуюцца, значыць прадаюцца на рынках, у іншых месцах».

«Пералічваючы грошы па гэтых пасылках, напрыклад, у Кітай, пакупнік не плаціць падатак на даданую вартасць. Калі мы з вамі ідзём у краму, купляем хлеб, малако, то аўтаматам плацім ПДВ. Але, купляючы рэч за мяжой, ПДВ не выплачваецца», – лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, сумневы таксама выклікае тое, як беларусы ацэньваюць кошт пасылак. Нярэдка атрымальнікі бандэроляў з-за мяжы, лічыць Мясніковіч, паказваюць той цэннік, які дазволіць ім «трапіць у дазвольную сістэму». «Думаю, гэта пытанне мы вырашым», – рэзюмаваў старшыня Савета Рэспублікі.

Пра тое, што пакупкі беларусаў у замежных інтэрнэт-крамах плануецца ўпарадкаваць, яшчэ ў сакавіку заявіў міністр гандлю Валянцін Чаканаў.

Дарэчы, паводле статыстыкі, 81% беларусаў робіць пакупкі ў айчынных інтэрнэт-крамах. Але ў апошні час нашы грамадзяне ўсё часцей заказваюць тавары поштай на замежных гандлёвых пляцоўках.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.
17 снежня 2017

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).