Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 студзеня 2017
14
Памер шрыфта

З 1 студзеня 2017 года пачынае дзейнічаць новы Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза, “дзякуючы” якому пад пагрозай закрыцця апынулася паспяховае прадпрыемства “Беліт” з горада Паставы Віцебскай вобласці.

260 работнікаў занепакоіліся, што могуць застацца без працы. Дырэктар “Беліта” Дзмітрый Чыжэўскі на пачатку лістапада расказваў “Народнай Волі”, у чым сутнасць, здавалася б, неверагоднай сітуацыі: “Усе гады прадпрыемства ўвозіла сыравіну, якой няма на тэрыторыі Беларусі і Расіі (а працуем мы толькі з сыравінай з Еўропы), бяспошлінна і ўсю вырабленую прадукцыю пастаўлялі на экспарт”.  Але з 1 студзеня 2017 года, згодна з новым Мытным кодэксам, “Беліт” трапляе “пад пошліну ў памеры… 164 (!) працэнты ад кошту ўвезенай сыравіны. Нават на нафце столькі не зарабляюць. І гэта для прадпрыемства непад’ёмна”.

Дзмітрый Чыжэўскі выказваў спадзяванне, што выхад знойдзецца, запэўніваў, што і ў холдынгу «Гарызонт», да якога адносіцца “Беліт”, і ў Міністэрстве прамысловасці, і ў Саўміне займаюцца рашэннем дадзенага пытання. Работнікі завода, у сваю чаргу, не маглі зразумець: як беларускі бок увогуле дапусціў з’яўленне заканадаўчых актаў, скіраваных не на карысць, а на шкоду некаторым беларускім заводам, якія фактычна разбураюць тое, што сёння паспяхова функцыянуе. Чаму расіяне свае інтарэсы ў Мытным саюзе  абараняюць, а нашы чыноўнікі – не, і простыя людзі потым робяцца закладнікамі гэтай сітуацыі? Хай невялікі, але стабільны заробак у 400–450 рублёў работнікі “Беліта”, сярод якіх 70% жанчын, мелі пастаянна. Сёння “Беліт” з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам тэхнічнай сурвэтки на тэрыторыі СНД і нават займае вядучыя пазіцыі ў Еўропе сярод прадпрыемстваў гэтай групы. А з Новага года ўсё, што напрацавана, магло быць ліквідавана.

– Тое, што праблема не замоўчвалася і што “Народная Воля” пра яе напісала, думаю, дапамагло, і рашэнне якое-ніякае прынята, – кажа сёння дырэктар УП «Завод Беліт» Дзмітрый Чыжэўскі. – Захаваны завод, захаваны працоўныя месцы. Але я не магу раскрываць падрабязнасці, не магу расказаць, чаго нам каштавала адстаяць інтарэсы людзей, інтарэсы прадпрыемства.

– Колькасць працуючых захаваецца? Скарачэнняў на заводзе не будзе?

– Ніводны чалавек звольнены не будзе. Больш за тое, калі я паведаміў нашым пакупнікам у Расіі і ў Еўропе, што мы працягваем працаваць, пасыпаліся заказы. На наступны год «Беліт» забяспечаны заказамі. Але ёсць нюансы, пра якія я казаць не магу.

– Дзмітрый Барысавіч, ці атрымалася дамагчыся зніжэння мытных пошлін на сыравіну, якая ўвозіцца? Можа, перагледжаны некаторыя нормы новага мытнага заканадаўства ЕАЭС, якія, мякка кажучы, не абараняюць інтарэсы нашых прадпрыемстваў?

На гэта пытанне я не адкажу, таму што не пра ўсё магу гаварыць… Выхад знайшлі, і для нашага прадпрыемства ўсё скончылася адносна нядрэнна. Вялікая заслуга ў тым, што завод адстаялі, генеральнага дырэктара холдынга «Гарызонт» Юрыя Іванавіча Прэдкі і старшыні Пастаўскага райвыканкама Віктара Сяргеевіча Гутарава. Я, у сваю чаргу, буду старацца кампенсаваць людзям усё, што яны страцілі, пакуль ішла гэтая блытаніна. Цяпер прадпрыемства працуе ў поўным аб’ёме, без навагодніх вакацый. Нават 2 студзеня, хутчэй за ўсё, у нас будзе працоўны дзень. Думаю, месяцы 3–4 нам спатрэбіцца, каб адысці ад таго, што нас падкасіла, і да вясны мы цалкам адновімся. Прыйдзецца, праўда, пераарыентавацца на іншыя рынкі, больш актыўна рухацца ў бок Еўропы.

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

О Моцарте, о званиях, о славе…

Талантливый дирижер совершенно не заботится о своем реноме, о своей популярности, рискуя остаться незнаменитым. «Народная Воля» попыталась исправить это положение.

Анна БАХТИНА: «Я хочу, чтобы в суде был допрошен Николай Старовойтов…»

Вчера в суде Московского района Минска состоялось рассмотрение жалобы известного адвоката Анны Бахтиной, которую недавно Минюст на основании решения квалификационной комиссии лишил лицензии.

“Але як толькі Украіна здасца, імперыя паўстане зноў…»

Няма ўкраінца, які не ведаў бы песні “Два колеры”. Яна гучыць і на афіцыйных канцэртах у выкананні тытулаваных спевакоў, і ў любым застоллі, дзе спяваюць хто голасам, а хто душой. Аднойчы я пабачыў “Д