Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:33 9 снежня 2016
9
Памер шрыфта

Старшыня грамадскай арганізацыі “Беларуская жаночая ліга”, вядомы гісторык Ніна Стужынская днямі аб’явіла пра стварэнне жаночай палітычнай партыі.

“Навошта гэта Стужынскай трэба?” – адразу адрэагавалі некаторыя палітыкі са стажам.

Вось як на гэтае пытанне адказала “Народнай Волі” сама Ніна Іванаўна.

– Вядома, некаторы скепсіс прысутнічае, але “Беларускай жаночай лізе” ўжо 20 гадоў – неабходны перамены, – гаворыць Стужынская. – Мы паспрабуем перафарматаваць арганізацыю, будзем асвойваць партыйнае будаўніцтва. Да таго ж проста надакучыла быць на другіх ролях! Бо жаночыя арганізацыі многія дагэтуль ўспрымаюць як абслугу – прыкладаў магу прывесці шмат! Таму мы вырашылі больш не марнаваць свой рэсурс на іншых, а засяродзіць яго на сваіх мэтах. Тым больш што яны ў нас самыя высакародныя: абарона жанчын на рынку працы, шырокая сацыяльная праграма, якая ўключае ў тым ліку праблемныя медыцынскія пытанні, бяспека, ёсць у нас вялікая праграма гуманітарных перамен.

А што тычыцца негатыўных водгукаў, то ведаеце, як кажуць амерыканцы? Я ўжо вельмі дарослая, каб не звяртаць на гэта ўвагі! І перажываць з-за таго, што нам будуць кідаць бруд у спіну, дакладна не буду. Мы цалкам самастойныя, і, упэўнена, наша партыйная дзейнасць будзе эфектыўнай.

Дарэчы, Ніна Стужынская плануе ўзяць удзел у маючых адбыцца выбарах у мясцовыя Саветы.

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.