Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 27 снежня 2016
15
Памер шрыфта

Днямі прэс-служба Міністэрства замежных спраў паведаміла пра сустрэчу Уладзіміра Макея з прадстаўнікамі кіраўніцтва Міжнароднага грамадскага аб’яднання ”Згуртаванне беларусаў свету ”Бацькаўшчына” Аленай Макоўскай і Нінай Шыдлоўскай.

Праўда, пра гэта паведамлялася вельмі коратка, літаральна ў некалькіх сказах. “Народная Воля” папрасіла Ніну Шыдлоўскую даць больш падрабязную інфармацыю.

– Гэта была важная сустрэча ў рэчышчы пашырэння супрацоўніцва дзяржавы з беларусамі замежжа. МЗС курыруе гэтыя пытанні, і там існуе разуменне, што супрацоўніцтва з беларускім замежжам трэба пашыраць і яно павінна быць не кропкавым, а сістэмным. “Бацькаўшчына” мае 25 гадоў досведу працы з беларусамі замежжа, таму натуральна, што гэтыя моманты абмяркоўваліся з намі.

Падчас сустрэчы разглядалася яшчэ адно важнае пытанне – падрыхтоўка да 7-га З’езда беларусаў свету, які “Бацькаўшчына” склікае раз на чатыры гады. Мы ўжо распачалі падрыхтоўку да гэтага мерапрыемства і моцна зацікаўлены, каб, як і на двух папярэдніх з’ездах, было шырокае прадстаўніцтва супрацоўнікаў розных дзяржаўных органаў, у тым ліку міністэрстваў, якія непасрэдна кантактуюць з беларусамі замежжа па розных накірунках.

– Хто быў ініцыятарам гэтай сустрэчы?

– Вельмі прыемна, што ініцыятыва сыходзіла ад спадара Макея. Нам хочацца верыць, што кансультацыйны савет па справах беларускага замежжа, у які мы з Аленай Макоўскай запрошаны як кіраўнікі “Бацькаўшчыны”, нарэшце атрымае больш практычны характар.

– Цікава, на якой мове вы размаўлялі з Уладзімірам Макеем?

– Вядома ж, па-беларуску! Спадар Макей вельмі добра валодае беларускай мовай. І колькі ў нас было папярэдніх сустрэч за мінулыя гады, ён заўсёды дэманстраваў багатую лексіку.

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.