Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Супрацоўнікі ДАІ, якія затрымалі жыхара Салігорска Аляксандра Малочку, змаглі сказаць па-беларуску толькі «калі ласка». Аляксандр Малочка быў спынены супрацоўнікамі ДАІ за дробнае правапарушэнне. Мець зносіны з дзяржаўнымі службоўцамі ён пажадаў на беларускай мове.
1:59 10 лiпеня 2015
22
Памер шрыфта

– З тым фактам, што шторкі на маім аўто з’яўляюцца парушэннем правілаў дарожнага руху, я абсалютна пагадзіўся, – расказвае кіроўца. – Але я папярэдзіў супрацоўнікаў ДАІ, што буду карыстацца беларускай мовай, і запатрабаваў ад іх як ад дзяржаўных служачых таго ж. Таксама я запатрабаваў, каб пратакол быў складзены па-беларуску і на беларускамоўным бланку, інакш я не прызнаю факт правапарушэння. На жаль, адзінае, што я пачуў ад інспектара Сінельнікава, гэта словы «калі ласка». На маё законнае патрабаванне прадаставіць мне перакладчыка супрацоўнік ДАІ ніяк не адрэагаваў і працягваў звяртацца да мяне толькі на рускай мове.

У выніку пратакол склалі па-руску і на рускамоўным бланку. Цяпер спадар Малочка збіраецца абскарджваць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.

Закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”

Артыкул 3. Права грамадзян карыстацца іх нацыянальнай мовай

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. Ім гарантуецца таксама права звяртацца ў дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове.

Рашэнне па сутнасці звароту афармляецца на беларускай або рускай мове.

Артыкул 4. Абавязак кіраўнікоў, іншых работнікаў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў валодаць беларускай і рускай мовамі

Кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў павінны валодаць беларускай і рускай мовамі ў аб’ёме, неабходным для выканання імі сваіх службовых абавязкаў.

Артыкул 15. Мова вядзення спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях

Вядзенне спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.

Калі асоба, якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, не валодае мовай, на якой вядзецца вытворчасць па справе, яна можа выступаць на роднай мове і карыстацца дапамогай перакладчыка.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).