Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 20 верасня 2016
14
Памер шрыфта

Аб’яўленыя афіцыйныя вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў не адпавядаюць рэальнаму волевыяўленню выбаршчыкаў, заявіў учора на прэс-канферэнцыі адзін з каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін.

Паводле яго слоў, сур’ёзная колькасць парушэнняў на ўсіх этапах выбарчай кампаніі сведчыць пра тое, што парламенцкія выбары, якія прайшлі 11 верасня, не адпавядаюць нацыянальнаму заканадаўству і міжнародным абавязацельствам Беларусі, паведамляе euroradio.fm.

Яшчэ адзін каардынатар Валерый Ухналёў заявіў, што ў дзейнасці мясцовых органаў улады «адсутнічала празрыстасць, аб’ектыўнасць, здзяйснялася жорсткая дыскрымінацыя ў адносінах да прадстаўнікоў, вылучаных апазіцыйнымі палітычнымі партыямі». Агітацыйны перыяд прайшоў “ва ўмовах цэнзуры”. Падчас датэрміновага галасавання назіральнікі зафіксавалі “шматлікія факты завышэння выбарчымі камісіямі фактычнай колькасці выбаршчыкаў, якія прагаласавалі”. Гэта адбывалася і ў асноўны дзень галасавання.

Кампанія «Права выбару» таксама заявіла, што не прызнае парламенцкія выбары ў Беларусі сумленнымі і дэмакратычнымі. Яе каардынатар Дзяніс Садоўскі адзначыў, што «грубыя парушэнні» былі зафіксаваны ва ўсіх акругах».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра