Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
46
Памер шрыфта

Пра Сямёна Шапіру, здаецца, пачалі гаварыць, як толькі ён з’явіўся на свет. Ну такі вундэркінд! І на ногі стаў зусім юным, і вучыцца не ленаваўся, і, як вясковы хлопец, працаваць пачаў рана…

А пасля заканчэння Беларускага інстытута народнай гаспадаркі не ён шукаў пасады, а пасады шукалі яго. Працаваў галоўным эканамістам, намеснікам дырэктара па вытворчасці саўгаса “Камсамолец” Дзяржынскага раёна. Затым старшынёй мясцовага калгаса “Маяк”. Адтуль перайшоў у Міністэрства сельскай гаспадаркі, дзе ўзначаліў Галоўнае ўпраўленне эканомікі. Вярнуўся ў той жа Дзяржынскі раён – стаў дырэктарам буйнейшай бройлернай птушкафабрыкі, знакамітага агракамбіната. Паколькі за кароткі час вывеў прадпрыемства на самыя перадавыя пазіцыі, то такога кіраўніка не мог не заўважыць сам прэзідэнт краіны – ён прызначыў яго міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

3 мая 2010 года – старшыня Гродзенскага аблвыканкама, з 14 лістапада 2013 года – старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Доктар эканамічных навук, прафесар.

І вось – сенсацыя: Сямён Шапіра ўжо не “губернатар”, якому было прысвоена званне генерал-маёра, а кіраўнік Федэрацыі хакея.

Вось дык рэбус! Вядомы гаспадарнік – і спартыўным чыноўнікам. Чым прадыктавана такое рашэнне прэзідэнта А.Лукашэнкі? Версій многа – дакладнага адказу ніхто не можа даць. Пачакаем, можа, гэта зробіць сам Аляксандр Рыгоравіч.

А пакуль толькі і размовы пра Шапіру. 57-ы год пра яго гавораць…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо