Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:05 9 верасня 2016
15
Памер шрыфта

Белорусский язык – “беларуская мова”,

Голос предков-славян я в тебе узнаю.

Так чарует твое первородное слово,

Будто вещие гусли о чем-то поют…

Гэта радкі з верша Яўгена Мацвеева, які ён прысвяціў святой і чыстай душы беларускага народа – мове. Яна не была для Яўгена Аляксеевіча роднай, але, шмат гадоў пражыўшы ў Беларусі, усёй душой палюбіў гэты запаветны край і яго мову, яго людзей. А нарадзіўся Яўген Мацвееў на Пскоўшчыне ў вёсцы Ракітня. Бацька загінуў на фронце ў час Вялікай Айчыннай вайны, і мама адна гадавала трое дзяцей. Дзве дачкі і сына мела Анастасія Аляксееўна. Жэня ў юнацтве вельмі хварэў, амаль год быў прыкаваны да пасцелі. Тады ён і вызначыўся з выбарам прафесіі.

Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут і прыехаў працаваць у туберкулёзны санаторый “Наваельня” доктарам-фтызіятрам. Тут лячыліся хворыя з усёй краіны. Быў урачом, намеснікам галоўнага ўрача па медыцыне.

Сказаць, што Яўген Мацвееў быў добрым доктарам, не сказаць нічога. Ён быў доктарам ад Бога, чытаў шмат медыцынскай літаратуры, ведаў пра перадавыя метады лячэння туберкулёзу і прымяняў іх у сваёй рабоце. Нездарма яго да гэтага часу памятаюць ва ўсёй рэспубліцы, бо не аднаго чалавека вярнуў да жыцця, пазбавіў ад пакут. Ён меў вышэйшую катэгорыю, шмат узнагарод.

У Дзятлаўскім раёне Яўгена Аляксеевіча памятаюць не толькі як выдатнага спецыяліста, але і як вельмі таленавітага чалавека. Ён ствараў з дрэва сапраўдныя творы мастацтва, якія ў свой час былі на выставе ў Гродне, Мінску, не кажучы ўжо пра Дзятлаўскі краязнаўчы музей. Людзі здалёк ехалі, каб палюбавацца яго цудоўнымі творамі.

Гэты чалавек быў таленавіты ва ўсім. Памятаецца, у санаторыі “Наваельна” ён стварыў самадзейны тэатр. Медыкі ахвотна ўдзельнічалі ў спектаклях, ім было цікава. А як ён сам іграў на сцэне! Гэта трэба было бачыць.

Яўген Мацвееў быў і выдатны паэт. Такія таленавітыя творцы звычайна жывуць у сталіцы, а ён у маленькай Наваельні быў для людзей праменьчыкам святла. Напісаў пра гэты пасёлак свае шчырыя радкі:

Меня, как можжевельник,

Пересадить нельзя:

Все корни в Новоельне

І нет пути назад.

В чужом краю зачахну,

Будь там хоть рай земной,

А здесь живу без страха,

И все мое со мной.

Нигде нужнее не был,

Чем в этой стороне,

Здесь мой кусочек неба,

Узлы моих корней.

Пра што б ён ні пісаў: пра любоў да Радзімы, пра сум ці радасць, пра каханне – радкі кранаюць да глыбіні душы, адчуванне такое, нібы ў спёку глынеш крынічнай вады:

Укрылась за лесом притихшая улица,

Закат умывается в быстрой волне,

А сосны с пригорка на речку любуются,

Никак не решаясь приблизиться к ней.

В объятья друг дружке по-детски доверчиво,

Ятранка и Молчадь, сливаясь, спешат.

Полвека прошло, как таким же вот вечером

Навеки слилась с этим краем душа.

***

Если время покоя вечного

Вдруг настанет, любовь моя,

Убиваться над прахом нечего –

Это буду уже не я.

Если сердце мое беспутное

В состояньи тебя предать,

Не терзайся обидой лютою –

Это буду не я тогда.

А душа обрастет окалиной,

Так, что слезы не станут жечь,

Отвернись от такой развалины –

Это буду не я уже…

 У Яўгена Мацвеева была слаўная  сям’я. Жонка Ніла Іванаўна – інтэлігентная, вельмі адукаваная і прыгожая жанчына была яму верным спадарожнікам і дарадцам, першым чытачом яго вершаў. Яны некалі разам закончылі Мінскі медыцынскі інстытут і разам прыехалі працаваць у Наваельню. Праз нейкі час у іхнім утульным доме пасялілася мама Яўгена Аляксеевіча і пражыла тут шмат дзесяцігоддзяў. А потым разам жыла і мама Нілы Іванаўны. Усіх чатырох ужо няма на свеце, усе знайшлі свой вечны спачын на Новаяльнянскіх могілках.

У Нілы Іванаўны і Яўгена Аляксеевіча ёсць дастойны прадаўжальнік іх справы – сын Алег. Ён таксама доктар, разам з сям”ёй жыве на Гомельшчыне.

У канцы васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя Яўген Аляксеевіч стварыў пры Дзятлаўскай раённай газеце “Перамога” літаратурнае аб”яднанне і назваў яго “Пралескі”. Людзі, у душы якіх гарыць божая іскра паэзіі, збіраліся на пасяджэнні, абмяркоўвалі свае творы, каб потым надрукаваць іх у газеце на літаратурнай старонцы, ездзілі на сустрэчы з чытачамі ў вёскі Дзятлаўшчыны, выступалі ў Гродне, Пінску. Цудоўны быў час! Творчае жыццё бруіла светлай крынічкай. Вера Хрышчановіч і Георгій Шундрык, Алена Малько і Мікола Грышан і шмат іншых паэтаў былі шчаслівыя, што лёс звёў іх з таленавітым, добразычлівым і спагадлівым Яўгенам Мацвеевым.

Здавалася, што так будзе заўсёды… Але хваробы і гады няўмольныя. Сёлета роўна дзесяць гадоў, як абарвалася жыццё Яўгена Аляксеевіча. Так раптоўна, так шчымліва-балюча і недарэчна… І завялі нашы “Пралескі”, бо няма каму саграваць іх душэўным цяплом, талентам, няма каму падтрымліваць і натхняць нашых паэтаў. Няма Яўгена Мацвеева… Дзесяць гадоў прайшло, а ўсё не верыцца…

Нібы прадчуваючы канчыну, ён пісаў:

Всё неустойчиво на склоне лет.

Порою кажется, что очень скоро

Могила матери на всей земле

Единственной останется опорой.

Пускай же небеса мне сохранят

Последнего, родного сердцу друга.

Я словно зверь, сколь ни гони меня,

Сюда вернусь, набегавшись по кругу.

И здесь последний ждет меня привал,

Когда свободу, не грустя, приму я.

Душа отсюда, связи не порвав,

Уйдет на светозарную прямую.

Яго зорка не пагасла. Яна свеціць людзям з яго вершаў, што змешчаны ў васьмі зборніках. “Укажет сердце мне дорогу”, “Храня любви небесный свет”, “Скрещенье всех дорог” – толькі некаторыя з іх.

Яна свеціць нам, пралескаўцам, у нашай удзячнай памяці. Калі мы прыехалі на Новаяльнянскія могілкі, каб пакланіцца магіле Яўгена Аляксеевіча, а таксама Нілы Іванаўны і іх матуляў, Вера Ігнатаўна Хрышчановіч – вясковая жанчына сталага веку, якую ён так падтрымліваў у творчасці, схілілася і пацалавала крыж на магіле паэта…

Леанарда Юргілевіч.

г.Дзятлава.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сколько стоит домашний повар?

Как правило, поваров в семью сегодня нанимают не так часто. Считается, что это барство, лишние расходы. Чаще приглашают няню или домработницу. Однако мало кто представляет, что личный повар поможет сэ

В Новогрудском районе застолье закончилось убийством двух человек

Посиделки компании из трёх человек окончилось ссорой и смертью двоих участников, третий обвиняется по уголовному делу.

Физкультуру и спорт избавили от налога на прибыль

Учреждения физической культуры и спорта, финансируемые из бюджета, освобождаются от уплаты налога на прибыль. Соответствующий указ № 443 президент подписал 12 декабря.