Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

1:38 26 мая 2017
4
Памер шрыфта

Калі я бываю на станцыі “Беларусь”, што ў старажытным Заслаўі, то ў галаву лезе такая думка: калі яна носіць такую назву, то і павінна быць беларускай – пэўным адлюстраваннем нашай краіны, яе тварам. На жаль, з нацыянальнага тут толькі беларускамоўны расклад руху электрычак. Усе аб’явы па станцыі гучаць на рускай мове. У прылягаючых будыначках прадаюць толькі “чай” і “кофе”, а не “гарбату” і “каву”.

Паслугамі станцыі карыстаецца вельмі шмат людзей, і не толькі беларусаў, бо Заслаўе мае цікавую гісторыю, яго наведваюць як нашы суайчыннікі, так і замежныя госці. Калісьці тут нават пабываў тагачасны прэзідэнт Францыі Жорж Пампіду, які сустракаўся з генсекам Брэжневым. Думаю, што на замежнікаў разлічаны і станцыйны туалет, бо на ім лацінкай напісана “WC”. Хтосьці аднойчы заўважыў, што аб дзяржаве можна меркаваць па яе прыбіральнях. Мяркуючы па нашых, можна сцвярджаць: справы дрэнь. Аказваецца, пабудаваць ці адрэстаўрыраваць палацы прасцей, чем давесці да нармальнага ўзроўню прыбіральню, куды людзей ходзіць часам больш, чым у некаторыя палацы.

Вось у Міры адрэстаўрыравалі замак. Стаў ён вельмі прыгожы, прываблівае не толькі нашых турыстаў, але і замежных. Сам пасёлак прыведзены ў парадак, па-мойму, стаў залішне сучасным, згубіўшы свой даўнішні твар. Але ж зайдзіце (больш правільна  – забяжыце, бо далёка ад аўтастанцыі) у туалет, і ваш настрой і ўражанні адразу сапсуюцца.

Гэта тычыцца не толькі Заслаўя ці Міра і не толькі гарадоў і гарадкоў, дзе на гэтыя мэты не хапае сродкаў, але і многіх нябедных арганізацый і фірмаў…

Іван КУРМАНОВІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.

Совет ЕС утвердил новые правила въезда в Шенгенскую зону

Евросоюз принял решение усилить контроль внешних границ Шенгенской зоны для граждан стран, не входящих в сообщество.