Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
11
Памер шрыфта

Пасля ўмяшання ўлад зменены выгляд і змест тэксту на памятнай дошцы, устаноўленай на вуліцы Максіма Багдановіча ў вёсцы Малая Бароўка пад Магілёвам.

Як раней паведамлялася, памятны знак у гонар 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча быў адкрыты ўвечары 26 мая. У ходзе ўрачыстай цырымоніі дзеці чыталі вершы паэта. На памятнай дошцы была выява герба «Пагоня» і ўрывак з аднайменнага верша Максіма Багдановіча. Аднак ужо на наступны дзень дошка была дэмантавана самім ініцыятарам яе ўстаноўкі мясцовым жыхаром Уладзімірам Пухоўскім.

Цяпер на камені з’явілася дошка з новым малюнкам. На ёй выгравіраваны партрэт Максіма Багдановіча і ўрывак з яго санета «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі».

Паводле слоў Пухоўскага, змяніць дошку яго «папрасілі тыя людзі, якія далі дазвол на ўстаноўку». «Ім патэлефанавалі з цэнзуры, сказалі, што Багдановіч неадназначны, ды яшчэ «Пагоня», – расказаў БелаПАН Пухоўскі. Пры гэтым ён лічыць, што радкі з верша паэта, выбітыя на дошцы, «усё роўна з сэнсам падабралі, з глыбокім сэнсам».

«Памятаеце, як была цэнзура на Высоцкага, а потым гэтыя ідэолагі за адну ноч «пераабуліся» і па-іншаму заспявалі. Так і тут павінна быць», – упэўнены актывіст.

«Мы нічога крымінальнага ў той шыльдзе не знайшлі і былі вельмі задаволены, але яго прымусілі перарабіць, гаварылі, з-за «Пагоні», – сказала адна з жыхарак вуліцы Багдановіча.

Іншы мясцовы жыхар упэўнены, што дошка не спадабалася ўладам. «Знак «Пагоня» там быў. Гэта ж Шушкевіч і Пазьняк прыдумалі «Пагоню», а цяпер герб беларускі іншы. Цяпер «Пагоню» прыбралі, а партрэт выбілі. Асабіста мне «Пагоня» таксама не падабалася. Я адразу сказаў, што гэта непрыгожа. Павінен быць партрэт, каб людзі бачылі, хто гэта такі», – сказаў ён.

«Тая дошка была непрыгожая, гэта лепшая», – сцвярджае яшчэ адна мясцовая жыхарка.

На новай дошцы захаваны словы пра тое, што яна ўстаноўлена ў гонар 125-годдзя Максіма Багдановіча, выдатнага сына зямлі беларускай, ад жыхароў Малой Бароўкі.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Амерыка ўжо не такая страшная?

На мінулым тыдні ЗША абвесцілі, што рыхтуюцца зрабіць два радыкальныя крокі. Гэта выклікала ў свеце гучны рэзананс, але не з боку нашае краіны.

Мария ШАРАПОВА: «Удар может решить любую проблему!»

Совсем недавно в московском издательстве «Эксмо» вышла автобиографическая книга известной теннисистки с белорусскими корнями Марии Шараповой «Неудержимая». В качестве эпиграфа к книге пятикратная п

Итальянцы на «Беларусьфильме»

17 октября генеральный директор «Беларусьфильма»  Игорь Поршнев проводил экскурсию по киностудии для итальянского режиссера Джанфранко Кабидду и его товарищей. Прекрасно отремонтированные павильоны, н