Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Мікалай МІНІН – дзядзька трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па біятлоне Дар’і Домрачавай – распавёў “Народнай Волі”, якія могуць быць наступствы перанесенай спартсменкай хваробы і ці не збіраецца яна выходзіць замуж за Б’ёрндалена.
1:55 20 лiпеня 2015
10
Памер шрыфта

Днямі Дар’я Домрачава паведаміла ў інстаграме, што яна захварэла на монануклеоз. Праўда, папрасіла асабліва не перажываць: маўляў, востры перыяд хваробы ўжо прайшоў.

Калі хто не ведае, монануклеоз – віруснае захворванне, якое не мае спецыфічнага лячэння. Гэта моцная хвароба, якая б’е па імунітэце. На працягу 1–1,5 месяца рэкамендуецца абмежаваць фізічныя нагрузкі. Гэта значыць, што Дар’і на нейкі час прыйдзецца спыніць напружаныя трэніроўкі.

Дарэчы, стала вядома і тое, што і вядомы нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б’ёрндален (а чуткі пра раман Домрачавай і нарвежца ходзяць ужо даўно.Аўт.) прапусціў некалькі тыдняў трэніровак з-за бактэрыяльнай рэспіраторнай інфекцыі. Яму таксама спатрэбіцца час, каб аднавіцца і прыступіць да паўнавартасных трэніровак.

Да слова, трэніраваліся Б’ёрндален і Домрачава разам у “Раўбічах”, а монануклеоз інакш яшчэ называюць “пацалункавай хваробай”.

– Крызіс прайшоў, але ўся бяда ў тым, што хвароба накладвае абмежаванні на пэўны перыяд, – распавядае дзядзька біятланісткі. – Таму зараз Даша адпачывае – ніякіх трэніровак. Не выключаю, што хвароба – наступствы перагрузак. Напрыканцы ліпеня – на пачатку жніўня Дар’я будзе праходзіць медыцынскі агляд, і медыкі вынесуць вердыкт: ці вернецца спартсменка ў вялікі спорт у бліжэйшы час альбо варта зрабіць паўзу, каб паберагчы сябе. Усё будзе залежаць ад аналізаў і вынікаў тэстаў. Гэтая хвароба, дарэчы, у кожнага чалавека праходзіць індывідуальна. Мартэн Фуркад, напрыклад, перахварэў і больш-менш нармальна сезон здолеў правесці. А некаторыя “выляталі” на паўгода, калі хваробу не ўспрымалі ўсур’ёз. Таму Даша паабяцала, што сама падзеі фарсіраваць не будзе. 

– Кажуць, што і Б’ёрндален прапусціў некалькі трэніровак з-за бактэрыяльнай інфекцыі.

– Зусім магчыма, бо нарвежац і Даша трэніраваліся разам, а вірус перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Пагутарылі адзін з адным на метровай адлегласці – і гэтага дастаткова, каб падхапіць інфекцыю.

– Пра раман Домрачавай і Б’ёрндалена чуткі ходзяць ужо даўно. Можа быць, пра вяселле нешта чуваць?

– Пра гэта Даша не распаўсюджваецца, а калі і дзеліцца з некім сваімі асабістымі планамі, дык толькі з маці.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.