Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 30 чэрвеня 2017
10
Памер шрыфта

Піяніст Цімур Сергіеня даўно жыве ў Бельгіі, паспяхова канцэртуе і выкладае ў Еўропе, але ў апошнія гады стаў рэгулярна выступаць у Мінску, быццам імкнучыся як мага ярчэй уваскрэсіць аб сабе памяць на радзіме, тым больш што ёсць слаўная нагода: 40-гадовы юбілей творчай дзейнасці.

Але публіка старэйшага пакалення ніколі, зрэшты, і не забывала Цімура. Гэта немагчыма сцерці з памяці. Ён быў сапраўдным вундэркіндам, яго ведаў, без перабольшвання, увесь СССР. Хлопчык упершыню выйшаў на сцэну ў 4-гадовым узросце,  прычым са сваімі ўласнымі творамі. А ў 7 гадоў ужо даў сольны канцэрт у Белдзяржфілармоніі разам з Мінскім камерным аркестрам. У васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя пра Цімура знялі нямала дакументальных фільмаў, тэле- і радыёперадач, і не толькі дома, але і ў Балгарыі, ГДР, Чэхіі і нават Японіі.

З вундэркінда Цімур Сергіеня ператварыўся ў выдатнага піяніста з вялікай еўрапейскай вядомасцю. Ён выходзіць на сцэну мякка, але імкліва, як леапард, і садзіцца за інструмент, амаль не раскланьваючыся з залай. Яго манера адрозніваецца велізарнай засяроджанасцю на музыцы, амаль касмічным адхіленнем ад публікі. Але гэта, прызнацца, дзейнічае на зал магічна.

Інтэрв’ю піяніст не дае: відаць, рэсурс камунікацый вычарпаны дзіцячымі гадамі, калі СМІ яго літаральна рвалі на часткі. Праз інтэрнэт ён так напісаў мне: «Зразумейце мяне правільна. Будучы ў канцэртных паездках, я звычайна знаходжуся ў «рэжыме маўчання». Мае канцэрты і ёсць мае інтэрв’ю». Але нават Рыхтар размаўляў з журналістамі, амаль завыла я ад такой крыўды! І на гэта прыйшоў лапідарны адказ: «Я не Рыхтар, на жаль. Але ён для мяне вялікі эталон».

20 чэрвеня ў «Верхнім горадзе» Цімур Сергіеня будзе выконваць творы Сяргея Рахманінава. Упэўнена, што гэта будзе эталонна.

Аўтар: Вікторыя ДРОЗД 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо