Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:12 19 снежня 2016
7
Памер шрыфта

З лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі Святланай Алексіевіч і галоўным рэдактарам “Народнай Волі” Іосіфам Сярэдзічам мне пашанцавала працяглы час працаваць у перыядычным выданні для сялян і пра сялян “Сельской газете”. Двое маіх калег шчыравалі ў штаце рэдакцыі, а я займаў пасаду ўласнага карэспандэнта па Гомельскай вобласці. Кожны мой прыезд у Мінск па выкліку рэдкалегіі суправаджаўся абавязковай сустрэчай з гэтымі шчырымі людзьмі і таленавітымі журналістамі. З Іосіфам, больш таго, я часта вандраваў па сельскіх раёнах аграрнай Гомельшчыны. Кранальныя размовы з ім, спатканні з працаўнікамі вёскі засталіся ў мяне на ўсё астатняе жыццё.

Для асабістай бібліятэкі я набыў усе літаратурныя творы Святланы, а паездкі ў калгасы і саўгасы з Іосіфам і сёння працягваюцца шляхам удумлівага знаёмства з матэрыяламі, якія публікуюцца на старонках яго газеты. У пенсіённым узросце па-ранейшаму ўважліва сачу за грамадскай дзейнасцю Святланы, пастаянна выпісваю і чытаю газету Іосіфа і не ўяўляю сябе без іх дабратворнага ўплыву на грамадскую думку. Мінулым летам у дні паездак на лецішча здаралася, што пасля вяртання дамоў не знаходзіў “Народнай Волі” ў сваёй паштовай скрыні, бо яе выцягвалі суседзі, якія, на жаль, не выпісваюць ніякіх перыядычных выданняў. У такіх выпадках абавязкова накіроўваўся да шапіка “Белсаюздруку” з надзеяй набыць скрадзеныя нумары.

Дадам: “Народную Волю” выпісваю і чытаю з першага нумара, што перарасло ў непарушную традыцыю. Без газеты свайго былога калегі не ўяўляю існавання, як і без дасканалай і выразнай роднай беларускай мовы. Дарэчы, амаль на працягу трох дзесяцігоддзяў творчай дзейнасці ў “Сельской газете”, што выдавалася на рускай мове, усе матэрыялы, якія не тычыліся тэм вытворчага характару, я пісаў і друкаваў у гэтым выданні выключна на беларускай мове.

Новы, 2017-ы, год па традыцыі сустракаю з загадзя атрыманым квітком на асабістае паступленне “Народнай Волі” па маім сталым адрасе праз бліжэйшае аддзяленне “Белсаюздруку” ў Гомелі.

Працягвайце сяброўства з “Народнай Воляй” і вы, шаноўныя чытачы!

Мікалай Міхайлавіч ЕРМАКОЎ.

Гомель.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў