Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
10
Памер шрыфта

У мінулым нумары “Народнай Волі” мы паведамілі, здаецца, добрую навіну. Ва Ушачах на Дошцы ганаровых грамадзян раёна змешчаны фота народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і народных паэтаў Петруся Броўкі і Рыгора Барадуліна.

Як кажуць, не паспела высахнуць друкарская фарба, як у рэдакцыю пайшлі тэлефанаванні ад чытачоў. “Сорам! Ганьба! – абураліся людзі. – Як можна было партрэты выбітных сыноў Беларусі, для якіх родная мова была не проста інструментам працы, а іх жыццём, болем, змясціць на Дошцы з надпісам па-руску?! Не ўганаравалі, а абразілі”.

І сапраўды, чаму на Дошцы ўсё афармленне зроблена на рускай мове? Чыя гэта ідэя і хто яе зацвердзіў? Куды глядзелі мясцовыя чыноўнікі?

З такімі пытаннямі мы звярнуліся да старшыні Ушацкага райвыканкама Віктара Родзіча. Выслухаўшы, ён, на здзіўленне, пайшоў у атаку.

– Вы пра якіх абураных людзей кажаце?! Пра вашых чытачоў? А іншыя звоняць і дзякуюць за тое, што яна зроблена ў тым выглядзе, у якім ёсць. Ці вы лічыце, што трэба слухаць толькі тых, хто чытае вашу газету?

– Справа ж не ў чытачах. Але калі мы хочам уганараваць такіх беларусаў, як Броўка, Быкаў, Барадулін, то лагічна, што рабіць гэта трэба на роднай мове. Ці не так?

– У кожнага сваё меркаванне. Сваё асабістае меркаванне я выкладаць не буду.

– Пра асабістае гаворкі няма. Вы ж чыноўнік, кіраўнік раёна.

– Дошка гонару выканана ў адпаведнасці з усімі заканадаўчымі нормамі: і будаўнічымі, і ўсімі астатнімі.

– А хто курыруе такія работы? Выканкам? Хто прымае рашэнне, на якой рабіць мове – рускай альбо беларускай? Хто зацвердзіў тэкст Дошкі?

– У прынцыпе, я вам адказаў на вашы пытанні. Калі хочаце больш падрабязна – дасылайце афіцыйны ліст, і мы адкажам пісьмова.

– Віктар Віктаравіч, але ж, пагадзіцеся, атрымалася недарэчна. Ідэя добрая, але з лыжкай дзёгцю. Не думаеце пра тое, каб зрабіць подпісы на беларускай мове?

– Калі вы гатовы выступіць у якасці мецэната, мы можам разгледзець гэтае пытанне, якое вас так хвалюе.

– Дошка дорага каштавала?

– Дорага-недорага, але, думаю, фізічная асоба наўрад ці ахвяруе некалькі сваіх заробкаў, каб паўдзельнічаць у нечым грамадскім, дзеля людзей. І адну зарплату не ахвяруе і нават меней.

Дарэчы, Дошка гонару гістарычна стаяла ва Ушачах на гэтым месцы. Проста ў нейкі момант яе перасталі даглядаць, а потым зламалі і выкінулі. Мы ў нейкай ступені аднавілі гістарычную справядлівасць. Вярнулі Дошку на яе былое месца ў мінулым годзе.

– За бюджэтныя сродкі?

– Так, канешне. Але былі людзі, якія хацелі паўдзельнічаць, мы іх грошы пусцілі на добраўпарадкаванне. Саджанцы дрэў купілі, і кожны потым сваё дрэва высадзіў на плошчы. Хіба не добрую справу зрабілі? Прыедзьце, паглядзіце. А то потым панапішаце…

– Мы пішам як ёсць. І лічым, што заўвагі людзей слушныя, таму і патэлефанавалі вам. Родную мову трэба папулярызаваць, і мясцовая ўлада мусіць паказваць прыклад. Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін – яны не толькі пісалі па-беларуску, але і перакладалі на нашу родную мову рускіх, украінскіх, польскіх, англійскіх паэтаў, яны былі адданыя сваёй мове, сваёй краіне…

– Ну ясна. Дзякуй за пытанні.

Ад рэдакцыі

І ўсё ж, спадар Родзіч, спадзяёмся на тое, што Вы з большай павагай паставіцеся да сваіх знакамітых землякоў, якія шмат зрабілі для развіцця менавіта нацыянальнай літаратуры і імёны якіх навечна ўпісаны ў гісторыю Беларусі. Калі Вы ў раёне сапраўды не зможаце знайсці сродкаў для абнаўлення Дошкі гонару, паведаміце рэдакцыі “Народнай Волі” аб гэтым, і мы падключым шырокую грамадскасць, з тым каб афармленне Дошкі адпавядала памяці заслужаных людзей, якія нарадзіліся на Ушаччыне.

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.