Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:47 13 студзеня 2017
18
Памер шрыфта

Я не раз чула з вуснаў высокіх кіраўнікоў, што нельга павышаць цэны на гарэлку, віно, піва. Маўляў, нашы людзі любяць выпіць і не трэба іх падштурхоўваць да таго, каб з-за высокіх цэн на алкаголь яны жлукцілі настойку глогу ці яшчэ нешта падобнае.

З такой пазіцыяй, на мой погляд, нельга пагадзіцца. Навошта прапаноўваць народу таннае спіртное ў неабмежаванай колькасці кругласутачна і паўсюль? Я толькі спачуваю тым, хто, не маючы грошай, п’е ўсялякую гадасць.

Дзяржава павінна клапаціцца пра здароўе людзей, адвучваючы іх ад шкодных звычак. Не на ўзроўні ў нас антыалкагольная прапаганда. Нізкая культура насельніцтва. Асобам з высокай свядомасцю не патрэбны танны алкаголь.

Важна, каб наступныя пакаленні выраслі, не ведаючы дзіцячага алкагалізму. Каб для іх былі даступны бібліятэкі, тэатры, каткі, басейны, спартыўныя пляцоўкі, а не таннае алкагольнае пойла.

Яўгенія ДОГІЛЕВА, пенсіянерка.

Мінск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Суд ускоренного режима». Главному фигуранту дела по ущербу «Беларуськалию» скостили срок до 8,5 года

По итогам апелляции суд смягчил на полгода приговор главному фигуранту дела по ущербу «Беларуськалию» Казимиру Соболевскому.

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.