Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 20 верасня 2016
13
Памер шрыфта

Доктару фізіка-матэматычных навук і актыўнаму дзеячу адраджэнскага руху было 78 гадоў.

Апошнім часам Юрый Хадыка жыў у сына ў ЗША, у штаце Каларада.

Пра смерць прафесара паведаміў яго сын Канстанцін на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

Юрый Віктаравіч Хадыка нарадзіўся ў Мінску 23 чэрвеня 1938 года. Ён зрабіў кар’еру ў фізіцы, узначальваў секцыю аптычна-электронных сродкаў разведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў, абараніў доктарскую “Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет”, з’яўляецца аўтарам каля 150 навуковых прац па фізіцы.

Апроч таго, аддаў шмат часу працам па даследаванні гісторыі Беларусі – браў удзел у зборы матэрыялаў (экспедыцыі) і напісанні “Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”. У 1979 годзе Хадыка адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры.

У 1980-я гады ён далучыўся да руху беларускага адраджэння, з 1988-га па 2007 год быў намеснікам старшыні БНФ. Таксама Юрый Хадыка ўваходзіў у назіральную раду БХК і быў прарэктарам Народнага ўніверсітэта.

Адзін з самых светлых беларусаў… – гаворыць паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў. – Апошні раз мы бачыліся ў ягоны апошні прыезд у Беларусь… Выпілі па кілішку (ён, я, Аляксей Хадыка, Алесь Пушкін), я спытаў: Ты калі з амерык думаеш вяртацца?.. Ён сказаў, усміхнуўшыся абаяльнай, фірменнай сваёй усмешкай: У час… Ну вось, гэты час настаў… Вечная памяць, спачуванні родным, блізкім і мая ўдзячнасць яму за тое, што ён быў такім, якім быў…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.
17 снежня 2017

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).