Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 30 чэрвеня 2017
9
Памер шрыфта

Пакупнікоў на панскую сядзібу XIX стагоддзя пад Ушачамі не знайшлося.

Сядзібу роду Грыбніцкіх у вёсцы Арэхаўна недалёка ад Ушачаў выставілі на аўкцыён усяго за 23 рублі. Гэта была ўжо не першая спроба выкарыстаць панскі маёнтках.

Улады раёна планавалі рэстаўрыраваць будынак, пабудаваны ў 1840 годзе і зрабіць у ім музей традыцыйных промыслаў і гасцінны двор. Але ў 2014 годзе ад задумы адмовіліся з-за недахопу сродкаў мясцовага бюджэту.

Сядзібу выставілі на аўкцыён, але за ўсе гэтыя гады жадаючых набыць гістарычны будынак не знайшлося. У канцы мая аб’ект паспрабавалі прадаць за 23 рублі, але таксама безвынікова.

Укладваць сродкі ў рамонт і развіццё будынка ніхто не захацеў.

Сядзіба прайшла аўкцыён, пакупнік за адну базавую велічыню не знайшоўся, адказала «Народнай Волі» начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкама Святлана Азевіч. Хутчэй за ўсё будзем рыхтаваць дакументы на кансервацыю абекта. Сядзіба ўяўляе сабой помнік гісторыка-культурнай спадчыны, таму будзе закрыты доступ да памяшканняў.

На правядзенне паўторных аўкцыёнаў у нас няма грошай. Усё, што маглі, мы зрабілі: выставілі на аўкцыён, давялі кошт да адной базавай, але трэба ўкласці нямала грошай, каб усё аднавіць.

Васіль КОРЗУН. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.