Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 студзеня 2017
10
Памер шрыфта

Гісторыя аб тым, чым скончылася чарговая спроба карэспандэнта “Народнай Волі” памыцца ў грамадскай лазні Самахвалавічаў, што пад Мінскам.

Пісаць пра тое, што жыхары гэтага аграгарадка пазбаўлены радасці наведваць грамадскую парыльню, дзе можна было б, не шкадуючы сіл, “апрацаваць” сябе бярозавым венікам, а пасля выпіць келіх свежага халоднага піва, “Народная Воля” пачала яшчэ гадоў пяць-шэсць таму. За гэты час газета разгарнула перад чытачамі цэлы “серыял” з артыкулаў на гэтую тэму. Каб не пераказваць ранейшыя публікацыі, скажу проста: грамадскай лазні ў Самахвалавічах як не было ў 2010-м, так няма і дагэтуль. Хаця ў мясцовым сельсавеце нас кожны раз запэўнівалі: маўляў, пытанне вось-вось вырашыцца. А пасля апошняй публікацыі “Памыўка ў ночвах” летам гэтага года рэдакцыя нават атрымала афіцыйны адказ з Мінскага райвыканкама: лазня будзе адрамантавана да 20 снежня 2016 года.

…Мой чарговы ваяж у Мінскі раён распачаўся з выкліку ў кабінет да галоўнага рэдактара, які з ходу працытаваў класіку савецкага кінематографа: “Кожны год 31 снежня мы з сябрамі ходзім у лазню, мы там мыемся…”. Зразумела, класіку не ведаць – грэх, таму я, узгадаўшы сюжэт фільма, падсвядома настроіўся на падарунак у выглядзе паездкі ну хоць бы ў Санкт-Пецярбург – менавіта ў гэты горад павінен быў вылятаць, адпарыўшыся ў лазні, герой Аляксандра Шырвіндта.

Рэдактар маіх чаканняў не падмануў – мяне чакала паездка. Праўда, зусім недалёка ад сталіцы – у тыя ж сумна вядомыя Самахвалавічы. “Едзь, Віталік, у мясцовую лазню, жадаю добра табе папарыцца. І Ката (прозвішча кіроўцы рэдакцыйнай машыны) памый”, – пажартаваў на дарожку шэф.

Аднапавярховы цагляны будынак самахвалавіцкай лазні мне сніцца ў кашмарах. Але загад кіраўніцтва ёсць загад кіраўніцтва. І вось я зноўку на месцы: Самахвалавічы, вуліца Паркавая. І вось ён – аднапавярховы паўзакінуты будынак былой грамадскай лазні. З зачыненымі наглуха дзвярыма і забітымі вокнамі. Ніякіх рухаў і нават слядоў таго, што тут вядуцца ці вяліся работы, якія набліжалі б дзень адкрыцця лазні, няма. Калі параўноўваць летнія і цяперашнія здымкі былой грамадскай лазні, дык два адрозненні ўсё ж такі знайшліся. Па-першае, пад дахам з’явіліся падцёкі ад вільгаці. Па-другое, на сцяне з’явіўся “смайлік” – усмешлівы твар, намаляваны чырвонай фарбай. Вось і ўсе змены. Застаецца ранейшае пытанне: калі ўсё ж у Самахвалавічах адкрыецца лазня?

За адказам на гэтае пытанне я накіраваўся ў мясцовы сельскі савет. Яго старшыня Уладзімір Локун чалавек хоць і заняты, але знайшоў некалькі хвілін для “Народнай Волі”.

– Ну што мне вам сказаць? Наш сельсавет цяпер не мае ніякага дачынення да будынка былой лазні, – паведаміў Уладзімір Уладзіміравіч. – Аб’ект быў перададзены на баланс жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскага раённага выканаўчага камітэта. Наколькі я ведаю, гэтая лазня была прададзена праз аўкцыён прыватнай асобе. Пазней быў распрацаваны праект. І я яго на ўласныя вочы бачыў. Згодна з ім, на месцы старога будынка лазні павінна быць адбудавана новая лазня, аднак будаўніцтва пакуль не распачалося. Магчыма, у чалавека, які набыў участак, дзе стаіць лазня, пакуль няма грошай для рэалізацыі праекта. У любым выпадку вам лепш звярнуцца з гэтым пытаннем да раённага кіраўніцтва.

Перад тым як паследаваць парадзе Уладзіміра Локуна, удалося расшукаць інфармацыю пра тое, што ўчастак, на якім стаіць самахвалавіцкая лазня, і сапраўды быў выстаўлены на аўкцыён. Спроба прадаць яго была зроблена яшчэ ў 2012 годзе. Вось апісанне лота: “Будынак лазні з ганкамі, агульная плошча 206,8 квадратнага метра. Год пабудовы – 1958-ы. Аб’ект знаходзіцца ва ўласнасці Мінскага раёна і размяшчаецца на зямельным участку плошчай0,0489 га”.

Умовай пакупкі лота было яго выкарыстанне пад абслугоўванне лазні. Таксама дазвалялася ва ўстаноўленым законам парадку выкарыстоўваць яго для размяшчэння аб’ектаў спартыўнага ці фізкультурна-аздараўленчага прызначэння.

Пакупнік знайшоўся – ім стала ТАА “Гандлёвы дом Аграбелгандаль”, дырэктарам якога з’яўляецца Уладзімір Стрыёнак. Менавіта ён, даючы тлумачэнні ў Мінскім раённым выканаўчым камітэце, прадаставіў адказным чыноўнікам інфармацыю аб тым, што яго арганізацыя гатова адрамантаваць лазню да 20 снежня бягучага года.

Але і праз тыдзень пасля крайняга тэрміну (а былі мы на месцы за 4 дні да Новага года) рамонтныя работы і блізка не пачыналіся. Пры гэтым, калі верыць афіцыйнаму адказу, “дадзенае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі Мінскага раённага выканаўчага камітэта”.

Што атрымліваецца: альбо чыноўнікі дрэнна кантралююць, альбо гатовы давяраць пустым абяцанням… Трэцяга, як кажуць, не дадзена…

У любым выпадку “Народная Воля” яшчэ вернецца да гэтай сітуацыі. Але будзе гэта ў наступным годзе.

Аўтар: Віталь ГАРБУЗАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

О Моцарте, о званиях, о славе…

Талантливый дирижер совершенно не заботится о своем реноме, о своей популярности, рискуя остаться незнаменитым. «Народная Воля» попыталась исправить это положение.

Анна БАХТИНА: «Я хочу, чтобы в суде был допрошен Николай Старовойтов…»

Вчера в суде Московского района Минска состоялось рассмотрение жалобы известного адвоката Анны Бахтиной, которую недавно Минюст на основании решения квалификационной комиссии лишил лицензии.

“Але як толькі Украіна здасца, імперыя паўстане зноў…»

Няма ўкраінца, які не ведаў бы песні “Два колеры”. Яна гучыць і на афіцыйных канцэртах у выкананні тытулаваных спевакоў, і ў любым застоллі, дзе спяваюць хто голасам, а хто душой. Аднойчы я пабачыў “Д