Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:49 13 студзеня 2017
22
Памер шрыфта

Палітыкай я стаў цікавіцца, можна сказаць, са студэнцкай лаўкі. Зараз мне ўжо пад семдзесят, але я кожны дзень гляджу тэленавіны, слухаю радыё, чытаю газеты. І нават прызвычаіўся карыстацца камп’ютарам. Ёсць сур’ёзныя сайты, але ж нямала і такіх, якім галоўнае – пракукарэкаць, а світанак няхай і не наступае. У апошнія месяцы некаторыя паліткаментатары ўжо так палохаюць насельніцтва расійскай агрэсіяй, што маласвядомыя людзі могуць і паверыць.

Дагаварыліся да таго, што вось прыбудуць з усходу ваенныя на восеньскія вучэнні – і застануцца назаўсёды. Адсюль, з Беларусі, яны могуць рушыць ва Украіну. Ну проста імгненная акупацыя і Беларусі, і суседніх краін!

Я не веру ў такі палохаючы міф. Вунь што А.Лукашэнка сказаў падчас Навагодняга віншавання: “Нашы суседзі, сябры, брацкія народы павінны ведаць, што з беларускай зямлі ніколі не будзе агрэсіі і пагроз”. Гэта значыць, што мы самі не пераступім чужыя межы і не дазволім, каб гэта нехта іншы зрабіў з нашай тэрыторыі.

Так што не трэба панікаваць. І палохаць людзей тым, чаго, я ўпэўнены, ніколі не будзе.

Фёдар КУПРЫЯНЕНКА, пенсіянер.

Віцебск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Воров в законе задержали в минском аэропорту

Сотрудники главного управления по борьбе с организованной преступностью и коррупцией МВД Беларуси в Национальном аэропорту Минск задержали двух граждан Грузии: 17 января - Гелу Кардава, а 18 января -

Аквапарк «Дримлэнд» беглого бизнесмена Аверьянова выставлен на продажу

На торги выставлены парк развлечений «Дримлэнд» и «Агрофирма «Илья», подконтрольные ЗАО «Ростэм» Юрия Аверьянова. Это следует из информации, размещенной на сайте Единого госреестра сведений о банкротс

«На балота абапірацца нельга, нават калі яно вельмі вялікае»

ІІІ зьезд аб’яднаньня «Белая Русь» чакаўся палітызаванай публікай з той прычыны, што анансавалася прысутнасьць на ім Аляксандра Лукашэнкі.