Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 студзеня 2017
22
Памер шрыфта

Зусім нядаўна я атрымала званне народнай артысткі Рэспублікі Беларусь. Вядома, гэта перакрыла ўсе іншыя падзеі года, нават маё выступленне ў Маскве з расійскім нацыянальным аркестрам пад кіраўніцтвам маэстра Плятнёва. Я пакуль яшчэ не магу сябе злучыць з гэтым званнем. І наогул – гэта са мной адбылося?

Вялікі тэатр – сімвал культуры Беларусі, тытульная ўстанова дзяржавы. Не было б тэатра – не было б звання. Я не ставіла сабе мэту стаць заслужанай артысткай, а тым больш народнай. Я нават не марыла працаваць у Оперным… Мне здаецца, у маім лёсе ўсё выпадкова, непрадумана. Усё адбываецца па-за маёй воляй. Быццам бы. Я працую і не задумваюся пра гэта. Кажуць жа: калі ты чагосьці хочаш – адпусці.

У мастацтве часта рызыкуеш. Часам эмоцыі зашкальваюць. Але ўся справа ў тым, як ты да іх ставішся. Так, спачатку плачаш у падушку ад крыўд і бяссілля, потым… Потым разумееш, што задача спевака адна – захаваць голас. І перастаеш крыўдзіцца. А раз так, то ўжо перастаеш заўважаць дробныя непрыемнасці. А яны ўсе дробныя, акрамя голасу і сцэны. І таму ты не баішся адмаўляцца ад тых партый, якія для голасу нявыгадныя. Хоць праспяваць іх – вялікая спакуса, гэты «не твой» рэпертуар часта абяцае шмат бонусаў… Зрэшты, у тэатры заўсёды шмат спакус. Але ў мяне вельмі моцны характар. Тэатр загартаваў. Таму мой тост такі: за перашкоды, за цяжкасці, якія ў выніку і робяць нас сапраўднымі!

Анастасія МАСКВІНА, салістка Вялікага тэатра, народная артыстка Беларусі

Аўтар: Анастасія МАСКВІНА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.