Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Неяк у інтэрнэце трапіла на вочы заява Рады Усебеларускага кангрэса за незалежнасць. Шчыра скажу, я не ведаю, што гэта за структура, калі і кім яна стваралася. Мяне здзівіў у заяве такі сказ: “Не наладжаны дыялог паміж рознымі структурамі грамадства: уладай, грамадзянскай супольнасцю і палітычнымі партыямі”.
6:00 17 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

І тут я ўзгадаў пераднавагоднюю прэс-канферэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. На прапанову галоўнага рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча наладзіць такі дыялог, правесці агульнанацыянальны “круглы стол” ён адказаў: я не супраць, арганізоўвайце, прышлю дзяржсакратара Савета бяспекі… І што атрымалася? У некалькіх нумарах “Народнай Волі” з’явіліся абвесткі наконт таго, што прадстаўнікі партый, грамадскіх арганізацый, рухаў, працоўных калектываў, творчых саюзаў, прафсаюзаў маюць магчымасць заявіць аб намеры ўзяць удзел у агульнанацыянальным дыялогу. Але, на жаль, амаль ніхто не адгукнуўся. Я чытаў рэдакцыйны артыкул “Мову адняло?” і ледзь не плакаў. Выходзіць, балбатуноў у нас хапае, а вось калі даходзіць да канкрэтнай справы – амаль усе ў кусты.

Вось і нейкая Рада Усебеларускага кангрэса як быццам за дыялог паміж уладай, грамадзянскай супольнасцю і палітычнымі партыямі, а чаму яна не выкарыстала магчымасць сесці за “круглы стол”?

Правільна напісала “Народная Воля”: балбатаць – не мяхі цягаць. Хочам перамен, хочам знайсці паразуменне ў нашым агульным доме – ад пустых слоў пераходзім да канкрэтных спраў. Так, як некалі дзейнічала тая ж “Салідарнасць” у Польшчы. Не адразу, але менавіта яна прымусіла ўлады сесці за “круглы стол” і падпісаць лёсавызначальныя дакументы. З таго часу наша суседка пайшла па цывілізаваным шляху і цяпер палякі жывуць значна лепш, чым мы, беларусы.

Сяргей ЛІНКЕВІЧ.

Магілёў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сколько стоит домашний повар?

Как правило, поваров в семью сегодня нанимают не так часто. Считается, что это барство, лишние расходы. Чаще приглашают няню или домработницу. Однако мало кто представляет, что личный повар поможет сэ

В Новогрудском районе застолье закончилось убийством двух человек

Посиделки компании из трёх человек окончилось ссорой и смертью двоих участников, третий обвиняется по уголовному делу.

Физкультуру и спорт избавили от налога на прибыль

Учреждения физической культуры и спорта, финансируемые из бюджета, освобождаются от уплаты налога на прибыль. Соответствующий указ № 443 президент подписал 12 декабря.