Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа аб крадзяжы ў 84-гадовай мінчанкі грошай. Абвінавачванне ў здзяйсненні кра-дзяжу групай асоб з пранікненнем у жыллё прад’яўлена тром жанчынам ва ўзросце 21, 22 і 28 гадоў. Расследаваннем устаноўлена, што адна з абвінавачаных патэлефанавала ў дзверы пенсіянеркі, прапанаваўшы набыць пасцельную бялізну. Такім няхітрым спосабам яна пераканалася ў тым, што жанчына ў кватэры знаходзіцца адна, а таксама паспрабавала ўдакладніць магчымае месца захоўвання каштоўнасцяў. “Разведаную” інфармацыю перадала саўдзельніцам, што чакалі ў пад’ездзе.
6:00 27 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Літаральна праз некалькі хвілін ужо тыя патэлефанавалі ў кватэру, прадставіўшыся работнікамі арганізацыі па абслугоўванні газавага абсталявання. У той час як адна зламысніца, адцягваючы ўвагу пажылой жанчыны, нібыта правярала стан газавай пліты, другая скрала каля 8 мільёнаў рублёў, якія захоўваліся ў хрустальнай вазе ў шафе.

Супрацоўнікі міліцыі па гарачых слядах затрымалі ўсіх траіх. Дачыненне жанчын да здзяйснення крадзяжу пацвярджаецца вынікамі экспертыз, яны таксама апазнаны пацярпелай. Зараз кабеты заключаны пад варту. 

Аднак Следчы камітэт звяртае ўвагу на тое, што ў апошні час у розных раёнах Мінска было здзейснена некалькі аналагічных злачынстваў. Зламыснікі пранікалі ў кватэры адзінокіх пенсіянераў пад выглядам сацыяльных работнікаў, прадстаўнікоў ЖЭСаў, «Мінгазу» і выкрадалі грошы і каштоўныя рэчы. А напярэдадні здзяйснення крадзяжу пацярпелым прапаноўвалі набыць посуд альбо пасцельную бялізну. Падобныя візіты, упэўнены праваахоўнікі, звязаныя з падрыхтоўкай да злачынства. Таму праваахоўнікі папярэджваюць: 

– Калі вы ўбачылі ў сябе ў пад’ездзе падазроных людзей, пацікаўцеся, хто яны і навошта прыйшлі ў дом, – нават гэта можа спалохаць зламыснікаў, – раіць афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Следства звяртаецца да грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў гэтых асоб або валодаюць іншай карыснай для следства інфармацыяй аб іх супрацьпраўнай дзейнасці з просьбай аб дапамозе.

Вы можаце звярнуцца ў Першамайскі (г.Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта па адрасе: вул.Бялінскага, 10. А таксама патэлефанаваць па нумарах: 285-73-79, 280-97-59,
(029) 119-03-02.
Канфідэнцы-яльнасць гарантуецца.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).