Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Стала вядома пра новае працаўладкаванне экс-міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова.
6:00 4 студзеня 2017
12
Памер шрыфта

Ён узначаліў кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Прычым на новым месцы працы Жураўкоў з’явіўся адразу ж пасля адпачынку. На сайце БДУ ён ужо таксама прадстаўлены як загадчык кафедры.

Якія-небудзь каментарыі адносна адстаўкі з пасады міністра адукацыі Міхаіл Анатольевіч даваць адмаўляецца.

Варта адзначыць, што Жураўкоў вярнуўся туды, адкуль пачынаўся яго кар’ерны ўзлёт у сферы адукацыі. Менавіта на кафедру тэарэтычнай механікі і робататэхнікі БДУ (зараз кафедра тэарэтычнай і прыкладной механікі) ён прыйшоў працаваць у 1997 годзе ўжо будучы прафесарам. На той момант Жураўкову было толькі 36 гадоў. У 1999-м ён узначаліў кафедру, а ў сакавіку 2007 года стаў дэканам механіка-матэматычнага факультэта.

У студзені 2009 года Жураўкова прызначылі на пасаду першага прарэктара БДУ. У снежні 2014-га ён стаў міністрам адукацыі.

Дарэчы, на рахунку прафесара Міхаіла Жураўкова нямала навуковых прац, у яго шмат вучняў. Ён падрыхтаваў аднаго доктара і 13 кандыдатаў навук. Узнагароджаны медалём Ф.Скарыны і нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі».

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.