Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
57
Памер шрыфта

Калі мужчына ідзе ў палітыку – значыць, ён амбіцыёзны, мэтанакіраваны, паспяховы.

А калі жанчына – то яна ўгневаная на ўвесь свет сцерва, у галаве якой толькі секс.

Феміністкі – зло!

Жанчына павінна сядзець дома і выхоўваць дзяцей. І калі іх у яе трое, то Кансерватыўна-Хрысціянская партыя – БНФ, прыйшоўшы да ўлады (калі гэта будзе?), гарантуе ёй пенсію – сярэднюю па краіне.

Можаце не паверыць, але менавіта так разважае сімвал беларускага Адраджэння Зянон Пазьняк, ад якога былі ў захапленні многія беларусы ў 1990-я гады.

Зянон Станіслававіч лічыць, што стварэнне жаночай партыі ў Беларусі – недарэчная задума. «Не трэба жанчынам гэтым займацца, – перакананы Пазьняк. – Гэта абсалютны маргіналізм, які прывядзе да фемінізму і палавой нянавісці ў розных формах, у тым ліку агрэсіўных. На Захадзе лічацца з феміністкамі, таму што палітыкам патрэбны іх галасы. Але гэта абсалютна маргінальная з’ява, якая прыводзіць да змены каштоўнасцяў: галоўным становіцца не сям’я і мацярынства, а секс…»

А мужчыны-палітыкі, выходзіць, выключна пра высокія ідэалы думаюць? Сексам зусім не цікавяцца? Можа, дарма? Ад добрага сексу, Зянон Станіслававіч, нараджаюцца добрыя дзеці, будучыня нацыі, між іншым!

Сексолагі адзначаюць, што ў палітыкаў часцяком бываюць праблемы ў інтымнай сферы. Гэтыя людзі пастаянна навідавоку, зведваюць шмат стрэсаў, абмежаванняў, таму сексуальнае жаданне ў іх і знікае. Палітыкам удала праведзеная выбарчая кампанія замяняе добры секс. Дык можа, і нядрэнна, што феміністкі пра сваё сексуальнае жыццё клапоцяцца?

У развітых краінах наяўнасць жанчын у палітыцы лічыцца прыкметай прагрэсу. Пазьняк кажа, што жанчыне трэба стварыць асаблівыя ўмовы, таму што «ад яе залежыць будучыня чалавецтва, яна працягвае чалавечы род».

У сям’і ўсе ўдачы і няўдачы заўсёды залежаць ад абаіх. Пазьняк перакананы, што менавіта жанчына адказная за сямейнае шчасце. «Можна быць сто разоў паспяховым у бізнесе, працы, а калі жонка ў грош не ставіць, то шчасця не будзе», – кажа ён.

А калі муж жонку ні ў грош не ставіць?

І ў рэальнасці выходзіць, што ў шмат якіх сем’ях менавіта жанчыны ствараюць асаблівыя ўмовы для мужчын. Бываюць, вядома, выключэнні, але… Статыстыка кажа, што сярэднестатыстычны беспрацоўны сёння – мужчына за 40 гадоў з прафесійна-тэхнічнай або агульнай сярэдняй адукацыяй. І пакуль любімы пакутуе ад нерэалізаванасці, жанчыны круцяцца на некалькіх работах, забяспечваюць сям’ю, гадуюць дзяцей. І ідуць у палітыку! Бо разумеюць: калі яны могуць арганізаваць побыт у сям’і – значыць, і ў дзяржаве парадак змогуць навесці.

У любой іншай краіне інтэрв’ю паважанага Зянона Станіслававіча Пазьняка выклікала б не проста вялікі рэзананс, а сапраўдны скандал. Яго абмяркоўвалі б у тэлевізійных ток-шоу, а каля офіса Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ ужо, напэўна, стаялі б пікеты абураных актывістак і тых, хто іх падтрымлівае.

А ў нас усе зрабілі выгляд, што ўсё нармальна. Выказалася толькі кіраўнік Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская, якая, дарэчы, і занялася стварэннем палітычнай партыі «Жаночая альтэрнатыва».

«Вядома, палітыка не жаночая справа, – без жартаў адзначыла Ніна Іванаўна на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». – Аберагаюць нас ад гэтага шкоднага занятку. Там, дзе ўлада і грошы, жанчынам няма чаго рабіць канкурэнцыя вялікая. А вось цяжкая хатняя праца – гэта якраз наша вялікае жаночае прызначэнне, пенсію нам за гэта пакладуць, калі КХП–БНФ прыйдзе да ўлады. За тое, што жыццё прайшло ў кухоннага мартэна…

Я вачам не веру: як можа сучасны палітык, які 20 гадоў рассякае па заходніх абшарах, пісаць падобнае патрыярхальнае глупства?! Проста маскоўскім дамастроеўскім душком патыхнула! Аказваецца, падтрымка жанчын патрэбна толькі заходнім палітыкам, якія вымушаны прызнаць фемінізм. А Вам, Зянон Станіслававіч, не патрэбна? Можа, Вы і выбарчых правоў жанчын пазбавіце? Логіка Вашых разваг вядзе да гэтага.

Усе нашы палітычныя партыі маргінальныя, на жаль. Ствараючы жаночую партыю, мы дакладна не пакінем сямейны ачаг і крыжыкам працягнем вышываць, але і палітыку будзем рабіць іншую. Стаміліся чакаць, Зянон Станіслававіч, калі Вы і іншыя мужчыны-палітыкі пабудуюць незалежную дэмакратычную Беларусь».

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным