Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
6:00 3 лiпеня 2015
6
Памер шрыфта

Скарачэнняў не будзе

У трэцім квартале 2015 года Расія плануе паставіць у Беларусь 5,5 млн тон нафты, паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

Гэты аб’ём прыкладна такі ж, як і пастаўкі нафты ў другім квартале 2015 года. Такім чынам, скарачэнняў паставак нафты з Расіі пакуль не плануецца, нягледзячы на тое, што са студзеня па май з Беларусі ў Расію было пастаўлена 249 тыс. тон паліва, або 44% ад абавязковага аб’ёму.

Міністр параіла…

Каб палепшыць свой дабрабыт, беларусы павінны праяўляць вялікую працоўную актыўнасць. Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна падчас наведвання Гродзенскай абутковай фабрыкі «Нёман».

Чыноўніца сказала: «Мы паглядзелі, што амаль 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы. Але калі мама займаецца дома дзецьмі, дык хай тата «пакруціцца».

Карацей, практычна адкрытым тэкстам міністр параіла беларусам працаваць на дзвюх, трох і так далей работах. Але ці добра яна падумала?..

«Дзве работы – гэта ўжо не праца, гэта адбыванне нумара ў двух месцах. Гэта халтура і безадказнасць, – упэўнены філосаф і журналіст Уладзімір Мацкевіч. – Уладам не патрэбна праца на вынік, ім трэба, каб людзі былі занятыя, загружаныя, несвабодныя. А вынікі, эфектыўнасць, прадукцыйнасць працы, годнае ўзнагароджанне за выніковасць працы – гэта буржуазныя замарочкі!»

Вам, паважаныя чытачы, чыя пазіцыя бліжэй? Давайце абмяркуем.

Дробязі паменее…

З 1 ліпеня з абароту сыходзяць 50-рублёвыя купюры. Імі не будуць выдаваць рэшту ў магазінах, а цэннікі павінны акругліць. Абмяняць купюры можна будзе на працягу паўгода ва ўсіх банках краіны, і яшчэ на працягу паўгода (па 30 чэрвеня 2016 г.) – у Нацбанку.

Штраф будзе істотны…

У Мінску плануюць зрабіць больш жорсткім адказнасць за парушэнне правілаў паркоўкі. Пра гэта паведаміў падчас прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам сталіцы першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Ён адказваў на пытанне мінчаніна пра няправільную паркоўку аўтамабіляў у дварах жылых дамоў, адзначыў, што аўтаўладальнікі, якія пакідаюць машыны на тратуарах і газонах, павінны адказваць за свае дзеянні па ўсёй строгасці закона, і тады парушальнікаў стане менш.

Уладзімір Кухараў праін-фармаваў, што ў Мінску разглядаецца пытанне аб узмацненні адказнасці за такія парушэнні. «Штраф за парушэнне правілаў паркоўкі павінен быць больш істотны», – падкрэсліў ён.

У дворнікі пайшлі…

1 красавіка Мінску не хапала 783 дворнікаў,
а з 1 чэрвеня вакансій засталося ўсяго толькі 72.

Гарадскія камунальнікі ўпэўнены: такая запатрабаванасць выклікана дэкрэтам аб дармаедах. Каб не плаціць штрафы, людзі шукаюць работу. Аднак натоўпу жадаючых прыбіраць двары ў ЖЭСах не асабліва рады. Калі дворнік працуе на стаўку, то ў месяц не зарабляе і трох мільёнаў, і, каб зарабіць больш, работнікі бралі паўтары стаўкі, а зараз іх гэтага пазбавяць. Не выключана, што больш працавітыя могуць звольніцца, бо затрымаць іх падпрацоўкай не атрымаецца. ЖЭС абавязана паведамляць аб наяўных згодна са штатным раскладам вакансіях у раённы аддзел працаўладкавання і прымаць на работу накіраваных адтуль саіскальнікаў.

Па штаце ў мінскіх ЖЭС павінны працаваць 6419 дворнікаў з разліку 1 працаўнік на 1 норму (стаўку). На 1 чэрвеня фактычна працавалі 4874 чалавекі. Сярэдняя заработная плата дворніка на 1 чэрвеня складала 3 мільёны 846 рублёў.

Ігар ЗАЛЕСКІ.


Алігарх Тапузідзіс – найбуйнейшы падаткаплацельшчык Мінска

А дакладней «Тытунь-інвест», які належыць Паўлу Тапузідзісу, увайшоў у тройку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў сталіцы. Апярэдзілі кампанію дзве арганізацыі з расійскім капіталам – «Газпром трансгаз Беларусь» і «Лукойл Беларусь».

Паводле дадзеных мінскіх падаткавікоў, за 5 месяцаў бягучага года ў першую дзясятку плацельшчыкаў падаткаў у кансалідаваны бюджэт Мінска ўвайшлі таксама Мінскі завод вінаградных він, «Мінск Крышталь», «Беларусбанк», «Велком», «Мінскэнерга», Беларуская нафтавая кампанія і «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Буйнымі арганізацыямі Мінска ў бюджэт выплачана 11,0 трлн рублёў, або 31,1% кансалідаваных даходаў горада.


Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.