Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
6:00 6 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

Заробкі
працягваюць зніжацца

З пачатку года рэальны (з улікам інфляцыі) заробак у Беларусі знізіўся на 7,7%. Як сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі, зніжэнне адзначана ва ўсіх рэгіёнах краіны. 

Так, у Мінску рэальная зарплата ў параўнанні са снежнем 2014 года знізілася на 8,9%, у Мінскай вобласці – на 7,8%, у Магілёўскай – на 6,3%. У Гродзенскай, Гомельскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях рэальная зарплата з пачатку года зменшылася на 6,9%, 6,6%, 5,8% і 10,3% адпаведна.

Чым Мінску не падабаецца Міклаш Харашці?

Спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харашці прадставіў свой чарговы даклад на 29-й сесіі Савета ААН па правах чалавека. Абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі прайшло ў Жэневе.

Паводле меркавання спецдакладчыка, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не мела ніякіх прыкмет паляпшэння. «Грамадзянам сістэматычна адмаўлялі ў шматлікіх асноўных правах праз наўмысную камбінацыю абмежавальных законаў і злачыннай практыкі. Сітуацыя ўяўляецца ўсё больш трывожнай у святле прэзідэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца восенню 2015 года», – сказаў Міклаш Харашці.

Спецдакладчык заклікаў беларускія ўлады не толькі вызваліць, але і ў поўнай меры рэабілітаваць усіх палітычных апанентаў рэжыму, якія апынуліся за кратамі.

Акрамя таго, у сваім дакладзе спецдакладчык ААН адзначыў, што Закон аб сродках масавай інфармацыі знішчыў апошнія рэшткі свабоды слова. Ён заклікаў Беларусь прыняць усе рэкамендацыі і заняцца забеспячэннем усіх правоў – грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных – у адпаведнасці з прынцыпам узаемазалежнасці і непадзельнасці ўсіх правоў чалавека. Таксама ён заклікаў увесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі Міхаіл Хвастоў у сваю чаргу нават не стаў апраўдвацца па кожным з пунктаў. Ён увогуле заявіў, што «мандат спецдакладчыка павінен быць скасаваны»:

«Спецдакладчык па Беларусі – гэта дыскрэдытацыя ідэй дэмакратыі і правоў чалавека. Гэта палітычны праект, накіраваны на раскол нашай краіны. Гэты праект церпіць паразу. Паміж дакладам і рэальнай сітуацыяй у Беларусі ляжыць прорва. Даклад мы прымаем як псеўдапраўдзівы, а таму няслушны».


Сяргей Бароўскі
«згубіў кантакт з камандай»

Спецыяліст пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбольнага салігорскага «Шахцёра».

Як паведамляе прэс-служба клуба, заява аб адстаўцы была разгледжана і задаволена падчас пасяджэння кіраўніцтва ЗАТ «ФК «Шахцёр».

Да канца сезона абавязкі галоўнага трэнера будзе выконваць Сяргей Нікіфарэнка.

«Я зразумеў, што ў мяне згубіўся кантакт з камандай, – сказаў пасля адстаўкі Сяргей Бароўскі. – І таму вырашыў, што далей працаваць у “Шахцёры” не мае сэнсу”.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.


Халера
вас бяры…

Латвійскі дэпутат Андрэй Мамыкін, які нядаўна ў складзе дэлегацыі Еўрапарламента пабываў у Мінску, падзяліўся сваімі ўражаннямі пра беларускую апазіцыю.

“Мяне яна ўразіла сваёй раз’яднанасцю, – прызнаўся Андрэй Мамыкін “Еўрарадыё”. – Дэпутат Тамашэўскі з Літвы спытаўся: “А вы можаце адзінага кандыдата на выбарах вылучыць?” А яны пачалі нешта няўцямна казаць: “Не, у нас тут рознагалоссі, у нас кандыдат ад трох дэмакратычных партый…” Я не разумею: калі ў вас адна мэта – зрабіць краіну больш дэмакратычнай, больш адкрытай і свабоднай, то чаму вы, халера вас бяры, не можаце дамовіцца пра агульнага кандыдата?!”



Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.