Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
6:00 6 лiпеня 2015
9
Памер шрыфта

Ці можа быць патрыятызм па прымусе?

Былы кіраўнік Мінскай вобласці, цяпер – сябра камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Барыс Батура прапанаваў зрабіць абавязковым вывешванне дзяржаўнага сцяга на прыватных дамах у дні дзяржаўных святаў.

Пра гэта ён заявіў падчас абмеркавання паправак у закон «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь».

Намесніца міністра юстыцыі Ала Бодак, аднак, ініцыятыву не падтрымала. На яе думку, усё трэба рабіць паступова, бо «любая абавязковая норма цягне за сабой пэўны прымус і, вядома, санкцыі за яе невыкананне».

Яна адзначыла, што такога абавязку не прадугледжвае не толькі беларускае заканадаўства, але і законы іншых краін – удзельніц ЕАЭС.

Самые чистые и самые грязные водоемы Беларуси

Специалисты Гидромета провели мониторинг поверхностных вод водоемов и водотоков Беларуси.

Чистейшие водоемы страны – это часть водотоков бассейнов Западной Двины и реки Неман. Третье место у Нарочанского озера. На четвертом месте озеро Мядель Минской области. В топ-10 также вошли Браславские озера, озера Ричи, Обстерно и Сенно (Витебская область), Свитязь (Гродненская область), а также Свирь (Мядельский район Минской области).

В то же время список самых грязных водоемов страны по-прежнему возглавляет Свислочь (в частности, возле деревни Королищевичи, Минский район). На втором месте реки Уза (Гомельская область), на третьем – Плисса, протекающая в районе Жодино. В топ-10 этого списка также вошли реки Брестской области (Западный Буг, Мухавец, Копаювка, Лесная Правая, Ясельда), озеро Лядно (Витебская область), река Уша (ниже Молодечно).

Для паездкі ў Польшчу цяпер трэба
мець 500 злотых

Беларускія грамадзяне, якія едуць у Польшчу на дзень, павінны мець пры перасячэнні мяжы суму, эквівалентную 500 злотым. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Польскай памежнай службы ў Кузніцы Рафал Вольскі.

– Згодна з новым палажэннем пра замежнікаў, для ўезду ў Польшчу трэба мець 300 злотых. Дадаткова грамадзяне Беларусі абавязаны мець 200 злотых на зваротны білет або сам зваротны білет. Такое распараджэнне міністра замежных спраў, – паведаміў чыноўнік.

Для строительства
3-й линии метро необходимо снести 140 зданий

Вопросы строительства 3-й линии метро обсуждались на совещании в Мингорисполкоме, сообщает агентство «Минск-Новости».

Начальник КП «Дирекция по строительству Минского метрополитена» Павел Царун остановился на рабочих моментах строительства 3-й линии подземки.

«Необходимо снести порядка 140 зданий и сооружений, из которых около 97 принадлежат предприятиям и юридическим лицам (в их числе ОАО «Галантея», аэропорт Минск-1), – отметил он. – Жилых домов – порядка 43, в том числе 2 многоквартирных».

Специалист рассказал, что в данный момент ведутся работы по подготовке территорий для строительства станций метро в районе Юбилейной площади – там выполняется перекладка инженерных сетей. Подготовлены 4 проекта решений Мингорисполкома, одно из них подразумевает закрытие улицы Сухой для движения транспорта с 17 июля текущего года по 18 января 2019-го: там будут возводить станционный комплекс и соединительный переход со станцией метро «Фрунзенская». Проезд на Сухую также будет перекрыт с 6 по 14 июля.

«Подготовлен также проект решения о закрытии движения трамваев по улице Бобруйской с 15 июля нынешнего года по 31 марта 2017-го, – сообщил П.Царун. – С 11 по 12 июля транспорт не будет ходить по улице Клары Цеткин на участке от пл.Богушевича до ул.Кальварийской».


Шасцігадовае дзіця задавіла… бабулю

Здарэнне адбылося ў вёсцы Бязверхавічы Слуцкага раёна.

Як паведамляе УУС Мінаблвыканкама, дзеці, пакінутыя дарослымі без нагляду, гулялі на дваровай тэрыторыі вясковага дома. 6-гадовая дзяўчынка, знаходзячыся ў аўтамабілі Volkswagen Transporter, скарысталася пакінутым у замку запальвання ключом, завяла аўтамабіль і здзейсніла наезд на 74-гадовую жанчыну. У выніку аварыі пенсіянерка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Кватэра для яшчэ
не народжанага

220-тысячны бабруйчанін атрымае ў падарунак двух-, а то і трохпакаёвую кватэру. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Маркачоў.

Чыноўнік падкрэсліў, што гэта будзе абсалютна новае ўладкаванае жыллё. Калі “юбілейнае для горада дзіця” будзе першым у сям’і – улады Бабруйска выдзеляць двухпакаёвую кватэру, а калі гэта будзе другое ці трэцяе дзіця, то сям’я справіць наваселле ў трохпакаёвай кватэры. 

На сёння колькасць жыхароў горада на Бярэзіне перавышае 218 тысяч. І калі дынаміка натуральнага прыросту захаваецца, то высокая верагоднасць, што 220-тысячны жыхар Бабруйска з’явіцца на свет у кастрычніку-снежні гэтага года. 

У Шчучынскім раёне
ўжо капаюць бульбу

Эксперымент па вырошчванні суперранняй бульбы праводзяць у раёне ўпершыню, да гэтага тэхналогію атрымання чэрвеньскага ўраджаю новы кіраўнік саўгаса “Вялікае Мажэйкава” Юрый Бяляўскі неаднаразова апрабаваў на ўласным прысядзібным участку. Паспяховы вынік падштурхнуў яго прыняць адважнае рашэнне.

Насенне гатунку “Уладар” у гаспадарцы высадзілі ў красавіку. Затым пасадкі былі накрыты спанбондам – спецыяльным матэрыялам, які прапускае вільгаць і ўтрымлівае цяпло (таксама, дарэчы, беларускай вытворчасці). Захутаныя пасевы паспяхова перажылі замаразкі, а маладыя кусты бульбы пабачылі свет ужо з надыходам стабільнага цяпла. Як вынік – ураджай сваёй бульбы ўжо ў чэрвені. Праўда, капаць такую бульбу трэба ўручную, бо суперраннія гатункі вельмі далікатныя і патрабуюць асцярожнай копкі.

У гаспадарцы ў цэлым задаволены вынікамі эксперымента, але лічаць, што трэба было саджаць культуру яшчэ раней.


Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.