Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
1:59 10 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

У Беларусі замарозілі цэны
на платныя медыцынскія паслугі

Пра гэта гаворыцца ў лісце намесніка міністра аховы здароўя Вячаслава Шылы, які апублікаваны ў газеце гМедицинский вестник”. 

Забарона ўведзена, каб забяспечыць стабілізацыю коштаў на платныя медыцынскія паслугі з улікам іх сацыяльнай значнасці. Міністэрства аховы здароўя даручыла ўсім суб’ектам гаспадарання забяспечыць выкананне гэтага мараторыя на кошты медыцынскіх паслуг. Мясцовыя органы ўлады кожны месяц павінны будуць падаваць інфармацыю пра тое, як гэтае даручэнне выконваецца.

Вырвалі
з вушэй…

Сярод дня два мужчыны вырвалі ў пенсіянеркі з вушэй залатыя завушніцы.

Здарэнне адбылося ў Гродне сярод белага дня (а 15-й гадзіне) у раёне вайсковых могілак на вуліцы Белуша. Два мужчыны напалі на 77-гадовую пенсіянерку. Трымаючы яе за галаву, зламыснікі нахабна вырвалі з яе вушэй завушніцы.

Крок
да Бразіліі

На чэмпіянаце Еўропы па баскетболе жаночая зборная заняла ганаровае 4-е месца і атрымала шанц патрапіць на Алімпіяду-2016.

Выхад нашых дзяўчат у паўфінал – гэта ўжо поспех, што б ні казалі шматлікія крытыкі. Ды і ў паўфінале беларускі прайгралі камандзе Сербіі, якая ў рэшце рэшт заваявала залатыя медалі еўрапейскага першынства.

“Мы патрапілі на алімпійскі кваліфікацыйны турнір, і гэта самае галоўнае”, – сказаў галоўны трэнер зборнай Беларусі Анатоль Буяльскі.

Нагадаем, што паводле вынікаў прайшоўшага чэмпіянату вызначыліся чатыры калектывы ад Еўропы, якія з 13 па 19 чэрвеня 2016 года возьмуць удзел у алімпійскім кваліфікацыйным турніры. Імі сталі каманды Беларусі, Францыі, Іспаніі і Турцыі.

Увогуле, у кваліфікацыі за 5 пуцёвак у алімпійскі Рыа паспаборнічаюць 12 каманд, якія фінішуюць на кантынентальных першынствах услед за чэмпіёнамі: чатыры – ад Еўропы, тры – ад Амерыкі, па дзве – ад Афрыкі і Азіі, адна – ад Акіяніі.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.

P.S. На чэмпіянаце Еўропы ў матчы за “золата” зборная Сербіі перамагла каманду Францыі – 76:68. Бронзавыя медалі заваявалі іспанкі, якія ў гульні за 3-е месца выйгралі ў каманды Беларусі – 74:58.



Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра