Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
6:00 13 лiпеня 2015
10
Памер шрыфта

12,7 млрд долараў 

Такая па стане на 1 чэрвеня знешняя дзяржпазыка Беларусі.  З пачатку года гэты паказчык павялічыўся на 130,4 млн долараў, ці на 1%.

Пагашэнне знешняй дзяржаўнай пазыкі з пачатку 2015 года склала 377,9 млн долараў. Расійскаму ўраду выплачана 125 млн долараў, МВФ – 75,9 млн долараў, Антыкрызіснаму фонду ЕўрАзЭС – 88,3 млн долараў, банкам КНР Беларусь вярнула 80,5 млн долараў, Міжнароднаму банку рэканструкцыі і развіцця – 7,5 млн долараў, ЗША – 700 тысяч долараў.

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 чэрвеня склала 243,3 трлн рублёў і павялічылася ў параўнанні з пачаткам года на 45,9 трлн рублёў, ці на 23,2%.

Спортивный канал
 доступен всем

Телеканал «Беларусь 5» стал девятым каналом, вошедшим в обязательный общедоступный пакет для вещания на территории Беларуси, – соответствующее положение постановления Совмина №407 от 13.05.2015 вступило в силу 1 июля, передает портал  Sputnik.

«Беларусь 5» является первым белорусским спортивным телеканалом, он начал выходить в эфир осенью 2013 года, права принадлежат «Белтелерадиокомпании». До 1 июля его можно было смотреть в сетях кабельных операторов в случае, если они считали нужным предлагать канал в рамках своих пакетов, а также по коммерческому эфирному телевидению ZALA «Белтелекома».

Операторы электросвязи должны с 1 июля транслировать установленный государством набор программ в следующей строгой последовательности: «Беларусь 1», «Общенациональное телевидение», «Столичное телевидение», «Мир», «Россия-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 5».

В Минсвязи обратили внимание на то, что абоненты кабельных операторов могут написать заявление и отказаться от предлагаемых им телепрограмм, за исключением девяти входящих в общедоступный пакет.

Ураджэнец Гомеля замовіў самую вялікую яхту ў свеце 

Саўладальнік «Еўрахіма» Андрэй Мельнічэнка займае 13-е месца ў спісе самых заможных людзей Расіі па версіі часопіса Forbes. Днямі расійская прэса паведаміла, што ўраджэнец Гомеля замовіў у нямецкай судабудаўнічай кампаніі Nobiskrug самую вялікую яхту ў свеце. Судна атрымала назву White Pearl («Белая жамчужына»). Яе даўжыня складзе 147 метраў. На яхце будзе адчынены трохпавярховы атрум і вялікі басейн, тры мачты, зробленыя з палегчанага высокатрывалага вугляроднага валакна. Экіпаж складзе 66 чалавек. Запланавана, што яхта будзе гатова да ліпеня 2016 года. Кошт судна не раскрываецца.

Дарэчы, за мінулы год Мельнічэнка ўваходзіў у топ-10 найбагацейшых бізнесменаў – выхадцаў з Беларусі. Ён валодаў 14,4 млрд долараў. У яго ўжо ёсць адна яхта – 119-метровая пад назвай «А» (названа так у гонар жонкі Аляксандры).

Часова?..

Аляксандр Лукашэнка прыз-начыў намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслава Зася выканаўцам абавязкаў дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі. Як вядома, былы кіраўнік ведамства Аляксандр Мяжуеў быў вызвалены ад займаемай пасады 24 чэрвеня ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі.

Станіславу Засю 51 год. Ён мае званне генерал-маёра. Нарадзіўся Зась ва Украіне, у Чарнігаўскай вобласці. У 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 годзе з адзнакай і залатым медалём – Вайсковую акадэмію Беларусі, а ў 2005 годзе таксама з адзнакай і залатым медалём – Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Расіі. Кандыдат ваенных навук.

Праходзіў службу і працаваў ва Узброеных сілах, МУС, КДБ, Памежных войсках. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).