Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
6:00 17 лiпеня 2015
6
Памер шрыфта

Па адзіным тарыфе

Аператар сотавай сувязі МТС першым у краіне адменіць розніцу ў кошце на тэлефанаванні ўнутры сеткі і на нумары іншых аператараў. З 16 ліпеня яго абаненты на пастаяннай аснове змогуць тэлефанаваць па адзіным тарыфе ва ўсе сеткі.

На тарыфных планах лінейкі “Смарт” уключаны пакет ўнутрысеткавых хвілін аўтаматычна будзе ператвораны ў пакет хвілін ва ўсе сеткі. А прадугледжаныя на «Отличном» 0 рублёў з другой хвіліны ўнутры сеткі захаваюцца, у той час як кошт хвіліны на нумары іншых аператараў будзе зніжаны практычна ўдвая.

Адзначаецца, што новаўвядзенне не распаўсюджваецца толькі на міжнародныя выклікі і тэлефанаванні на кароткія нумары.

Прэс-служба МТС адзначае зручнасць гэтага кроку для абанентаў. Акрамя таго, адзначаецца, што адбываецца «адна з самых маштабных змен у тарыфікацыі паслуг мабільнай сувязі ў Беларусі».

У міліцыю прыйшла дзяўчына, якую шукалі тры гады

Яна падазраецца ў здзяйсненні цяжкага злачынства. З лета 2012-га мінчанка знаходзілася на нелегальным становішчы ў Беларусі. Тым летам яна пасля знаёмства з двума хлопцамі з Расіі скрала 10 тысяч долараў. Потым пачала хавацца, мяняла месца жыхарства ў Беларусі, перарвала кантакты са сваякамі. 

Днямі, калі дзяўчыне надакучыла такое жыццё, яна вырашыла здацца. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, дзяўчына сама прыйшла ў Партызанскае РУУС Мінска.

У дачыненні да мінчанкі распачата крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж», ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Дзяўчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Коклюш атакуе…

Летась ва ўсіх рэгіёнах Беларусі быў зарэгістраваны рост захворвання на коклюш – паказчык захворвання склаў 4,0 на 100 тыс. насельніцтва, што ў два разы вышэй за ўзровень папярэдняга года. Такія дадзеныя прыводзяцца ў дзяржаўным дакладзе «Аб санітарна-эпідэміялагічным становішчы ў Рэспубліцы Беларусь у 2014 годзе».

Перавышэнне сярэднерэспубліканскага ўзроўню захворвання зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 10,9 на 100 тыс. насельніцтва, Гродзенскай вобласці – 7,4, у Мінску – 4,7.

Сярод хворых дзеці складаюць 96,7%; найбольшая ўдзельная вага выпадкаў прыпадае на ўзрост да двух гадоў – 35,7% і 5–14 гадоў – 50,9%.

У 2013 годзе захворванне на коклюш у краіне складала 1,98 выпадку на 100 тысяч насельніцтва, у 2012-м – 6,08, у 2011-м – 1,59, у 2010-м – 1,18, у 2009-м – 0,96. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.