Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
1:55 20 лiпеня 2015
15
Памер шрыфта

Амаль у два разы менш навасёлаў

У Беларусі адкарэкціравалі праграму будаўніцтва жылля
на 2015 год. 

Савет міністраў унёс змены  адразу ў дзве ранейшыя свае пастановы – ад чэрвеня 2013-га і лістапада 2014 года. Такім чынам, у гэтым годзе будуць значна зменшаны аб’ёмы будаўніцтва жылля. Калі раней планавалася пабудаваць у 2015 годзе 5 мільёнаў квадратных метраў агульнай плошчы жылля, то цяпер – 4 мільёны. У Мінску замест 900 тысяч узвядуць толькі 740 тысяч «квадратаў». Гэта прыкладна на 2,5 тысячы кватэр менш, чым было запланавана раней.

Дарэчы, у мінулым годзе ў Мінску было пабудавана 19,6 тысячы новых кватэр – гэта 1.322.200 квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Запланаваныя на 2015 год паказчыкі – гэта толькі 55,9% ад аб’ёмаў 2014 года. Атрымліваецца, што наваселле сёлета справяць амаль удвая менш беларусаў, чым летась. 

Банкі будуць
дакладаць, куды мы пераводзім грошы

Нацыянальны банк распрацаваў Інструкцыю аб грашовых пераводах. І ў хуткім часе ўсе банкі краіны будуць дакладваць Нацбанку аб пераводах, якія робяць грамадзяне, прычым не толькі пра тое, хто здзейсніў перавод, але і як – з карткі, з рахунку або наяўнымі.

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць праз два месяцы. 7 верасня 2015 стане першым днём, калі банкі будуць абавязаны на працягу 15 дзён адправіць у Нацбанк копіі дакументаў, дзе будзе падрабязна распісана, хто, куды і праз якія разліковыя цэнтры адпраўляў грошы – беларускія рублі альбо замежную валюту.

Таксама там будзе ўказана прозвішча, імя, адрас, нумар пашпарта, нумар рахунку ў банку, а таксама нумар карткі, калі пераклад рабілі з яе. Тым, хто адмовіцца прадастаўляць дакументы, банк адмовіць у пераводзе.

Алкаголь пад адзін дах…

У Беларусі, якая на дзяржаўным узроўні абвясціла барацьбу з алкагалізацыяй насельніцтва, плануецца стварыць на базе адкрытага акцыянернага таварыства “Мінск Крышталь” алкагольны холдынг. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Станіслаў Іодзіс. Паводле яго слоў, у холдынг могуць увайсці прадпрыемствы, якія вырабляюць каля 60% усяго алкаголю ў нашай краіне. Называюцца заводы з Гомеля, Мазыра, Гродна, Брэста, Віцебска і Клімавічаў.

Іодзіс падкрэслівае, што ўвесь свет ідзе па шляху глабалізацыі. Узбуйненне дазваляе канкурыраваць з найбуйнейшымі гульцамі сусветнага алкагольнага рынку, у тым ліку расійскімі і казахстанскімі. А вось на перспектыву стварэння адзінага алкагольнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза гендырэктар «Мінск Крышталь» глядзіць пакуль скептычна.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра