Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
1:55 20 лiпеня 2015
12
Памер шрыфта

Альбо Сталін, альбо капліца

Кіраўніцтва праваслаўнай царквы адрэагавала на шматлікія абурэнні тым, што на “Лініі Сталіна” побач з помнікам аднаму з самых крывавых кіраўнікоў ХХ стагоддзя будзе пабудавана праваслаўная капліца. 

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін паведаміў, што «работы над капліцай спынены. Наступны этап – перанос помніка Сталіну. Пакуль гэтага не адбудзецца, работы не будуць працягнуты».

Капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага на тэрыторыі Гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» планавалі пабудаваць яшчэ з 2009 года.

Інтэнсіўныя работы па будаўніцтве капліцы пачаліся напярэдадні Фестывалю праваслаўнай моладзі, які плануецца правесці на тэрыторыі «Лініі Сталіна» 18–19 ліпеня, падчас якога і мелася быць асвечана капліца.

Тое, што капліца размяшчаецца проста на ўзгорку, у цэнтры якога ўстаноўлены помнік Сталіну, які і з’яўляецца месцам пакланення савецкаму дыктатару, выклікала рэзананс як у праваслаўным, так і ў свецкім асяроддзі.

На озере Нарочь вновь
обнаружены церкарии

У медиков этот водоем давно на контроле в смысле обитания в нем зловредных микроорганизмов.

– На мелководье, хорошо прогреваемом солнцем, создаются благоприятные условия для размножения и развития личинок гельминтов водоплавающих птиц – церкарий, – объяснил агентству “Минск Новости” врач-паразитолог Республиканского центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья Андрей Веденьков. – У людей, подолгу находящихся в воде с церкариями, может развиться болезненное состояние – шистосоматидный аллергический дерматит (синоним – церкариоз), или, проще говоря, зуд купальщиков.

Специалист отметил, что симптомы заболевания проявляются спустя несколько часов после выхода из воды. В местах проникновения личинок гельминта (голени, бедра, ягодицы) кожа краснеет, ощущается покалывание, жжение, зуд. Затем появляется сыпь в виде крапивницы, пузырьки размером с горошину, волдыри. Иногда пострадавшие испытывают слабость, головокружение, ночью плохо спят.

В тяжелых случаях – при множественном поражении церкариями – повышается температура, возникает сухой кашель. Спустя 7–10 дней симптомы исчезают, но еще две-три недели видна пигментация кожи на месте высыпания и ощущается легкий зуд.

– Чтобы не заразиться, купайтесь на специально оборудованных пляжах подальше от скопления речных моллюсков и мест гнездования водоплавающих птиц, – предупредил А.Веденьков. – Для защиты от проникновения личинок смазывайте кожу питательными кремами, маслами или репеллентами на вазелиновой основе.

Выбирайте для купания участки озера с глубиной более одного метра и не задерживайтесь на мелководье. Выйдя из водоема, ополаскивайтесь водопроводной водой, а если такой возможности нет, насухо вытирайтесь полотенцем.

Если избежать церкариозного дерматита не получилось, уменьшить зуд помогут ментоловая и димедроловая мази, вьетнамский бальзам, обмывание раствором соды.

Калі запрацуюць польскія візавыя цэнтры? 

Вынікі тэндара на аказанне паслуг візавых цэнтраў у Беларусі будуць абвешчаны ў жніўні, паведаміла прэс-сакратар Пасольства Польшчы ў Мінску Ганна Дэрска.

Візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе.

У іх павінна знаходзіцца як мінімум 42 вокны для прыёму дакументаў на візы і 20 месцаў для збору біяметрычных дадзеных заяўніка.

З 23 чэрвеня беларусы для атрымання шэнгенскай візы падаюць біяметрычныя звесткі – адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавую фатаграфію. Візавыя цэнтры будуць абсталяваны неабходным для гэтага абсталяваннем.

Мяркуецца, што цэнтры змогуць штогод прымаць 290 тыс. хадайніцтваў на атрыманне віз, у тым ліку цэнтр у Мінску – 80 тысяч. Заяўкі можна будзе падаваць з панядзелка па пятніцу (акрамя дзяржаўных святаў) з 9.00 да 17.00.

Рашэнне аб выдачы візы бу-
дзе прымацца на працягу дзесяці рабочых дзён. Пры неабходнасці разгляд дакументаў можа быць падоўжаны да 30 дзён. 

Пры кожным візіце
 ў Шэнгенскую зону – дактыласкапія

З 23 чэрвеня пры афармленні шэнгенскай візы беларусам трэба рабіць дактыласкапію. Сапраўдная яна прыкладна пяць гадоў, аднак пры ўездзе ў краіну Шэнгенскай зоны памежнікі цяпер будуць правяраць да-
дзеныя біяметрыі. Вонкава сканіраванне вельмі нагадвае зняцце адбіткаў пальцаў для атрымання біяметрычнай візы. Адмовіцца нельга – павернуць на мяжы назад.

«Сканіраванне адбіткаў – проста неабходнасць. Дадатковая працэдура не павінна выклікаць дыскамфорт і займаць шмат часу», – цытуе “Вячэрні Брэст” каменданта Падляшскага атрада пагранічнай службы Анджэя Рытвінскага.

Першыя грамадзяне Беларусі з біяметрычнымі візамі яшчэ не даехалі да мяжы – па-новаму шэнгенскія візы ў консульствах сталі афармляць некалькі дзён таму, аднак на памежных пераходах Падляшскага ваяводства ўжо ўсё абсталявана для сканіравання.

Анджэй Рытвінскі адзначыў, што тых, у каго ёсць дзеючая шэнгенская віза, звычайная або нацыянальная, новаўвядзенні не закрануць.

Аўтар: Upload 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра