Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка.
6:00 31 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Крэдыт далі і… забяруць
Урад Расіі ўхваліў выдзяленне Беларусі сёлета рублёвага крэдыту на суму, эквівалентную 760 мільёнам долараў.
Як гаворыцца ў распараджэн-ні расійскага Кабінета міністраў, гэтыя сродкі прадастаўляюцца для абслугоўвання і пагашэння крэдытаў, выдадзеных раней Беларусі Расійскай Федэрацыяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Іншымі словамі, нам даводзіцца браць новыя крэдыты, каб аплаціць старыя даўгі. Вось такая эканоміка!
Дарэчы, у красавіку Расія таксама выдала Беларусі 110 мільёнаў долараў на пагашэнне працэнтаў па расійскім жа крэдыце, выдадзеным у 2010 годзе.

Тэст на адкрытасць
Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прапанавалі Цэнтральнай выбарчай камісіі ўкараніць тры новыя практыкі для павышэння празрыстасці выбараў:
1.Публікаваць дадзеныя галасавання з разбіўкай па выбарчых участках. Зараз ЦВК публікуе толькі выніковыя
дадзеныя з разбіўкай па абласцях і Мінску.
2.Выдаваць назіральнікам на ўчастках завераныя копіі пратакола аб выніках галасавання ў абавязковым парадку. Зараз Выбарчы кодэкс (ВК) не забараняе назіральнікам атрымліваць засведчаную копію, але на практыцы ў большасці выпадкаў участковыя камісіі адмаўляюць у гэтым, спасылаючыся на тое, што яны не абавязаны гэтага рабіць.
3.Усталяваць дакладную працэдуру падліку галасоў, пры якой паметка на кожным бюлетэні будзе аб’яўляцца ўслых з дэманстрацыяй усім прысутным членам участковай камісіі і назіральнікам. Цяпер для падліку галасоў выкарыстоўваецца наступны спосаб: кожнаму члену камісіі раздаецца пэўная колькасць бюлетэняў, якія адначасова падлічваюцца імі; пасля падліку галасоў кожны член камісіі перадае на аркушы паперы лічбы з вынікамі падліку старшыні камісіі, той, сумуючы атрыманыя лічбы, уносіць у пратакол агульныя вынікі. Пры такім спосабе кожны член камісіі ведае толькі тыя лічбы, якія былі вызначаны ім самім, і, адпаведна, можа адказваць за дакладнасць атрыманых вынікаў толькі па падлічаных ім самім бюлетэнях. Назіральнікі наогул не маюць магчымасці пераканацца ў правільнасці падліку нават асобнымі членамі выбарчых камісій.
На думку праваабаронцаў, рэалізацыя прапанаваных рэкамендацый не патрабуе ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс краіны, гэта можа быць зроблена ЦВК у рамках паўнамоцтваў, якія дадзены камісіі Выбарчым кодэксам.
Паглядзім, што адкажа старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, якая шмат гаворыць пра дэмакратычнасць беларускіх выбараў. Але гаварыць – гэта адно, а зрабіць – гэта зусім іншае.

Садзіць
і садзіць!
Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ініцыіруе ўзмацненне жорсткасці пакаранняў для дробных прадпрымальнікаў.
У прыватнасці, хочуць увесці крымінальную адказнасць для прадпрымальнікаў за непрадастаўленне ўліковых першасных дакументаў, перш за ўсё – накладных ды іншых, якія
пацвярджаюць легальнасць паступлення тавару.
Пакуль за падобныя правапарушэнні прадугледжваецца канфіскацыя тавару.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа