Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:12 4 мая 2017
10
Памер шрыфта

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Уважліва сачу за палемікай паміж Лявонам Баршчэўскім і Наталкай Бабінай наконт Заходняга Палесся. Сам я родам з тых мясцін (усе родзічы мае з Моталя Іванаўскага раёна); акрамя гэтага, давялося прысутнічаць на сустрэчы з Міколам Рабчуком; асабіста ведаю Наталку Бабіну, таксама знаёмы з той справай, якой яна аддае свае час і намаганні.

Не кранаю філалагічныя аспекты дыскусіі, бо паводле адукацыі далёкі ад гэтага. Тым больш што матэрыялаў для вывучэння разглядаемай тэмы дастаткова і інтэрпрэтаваць іх можна як пажадаецца. Вось толькі хацеў бы прапанаваць спадару Баршчэўскаму наведаць аграгарадок Моталь  і паслухаць мову мясцовых жыхароў. Прычым наведаць не на выхадныя ў жніўні падчас фэсту “Мотальскія прысмакі”, калі там дзяржаўныя культурныя ўстановы вядуць рэй, а проста сярод тыдня заехаць. Вось пасля гэтага было б добра паслухаць, што ж за гаворка ў Моталі (і іншых вёсках поўдня Берасцейшчыны), паводле меркавання Лявона Баршчэўскага, – беларуская ці ўкраінская. Навошта нам слухаць Марыю Канапніцкую (сведка 130-гадовай даўніны), калі мы самі можам пачуць усё патрэбнае? Падаецца, так будзе больш дыхтоўна.

Што тычыцца публіцыстычнага запалу спадарыні Бабінай, то не бачу негатыву, агрэсіі і міфалагізацыі ў яе словах пра ўкраінскі характар Берасцейшчыны. Татальная русіфікацыя прывяла да таго, што Берасцейшчына сёння дэнацыяналізаваная цалкам. І калі яшчэ знаходзяцца людзі, якія жадаюць нешта рабіць і не саромеюцца/пужаюцца даваць рэчам свае імёны, – гэта цуд проста. Дзякуй за увагу!

Дзмітрый КУЛЬБЕДА.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.