Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:56 16 снежня 2016
36
Памер шрыфта

У каляспартыўных колах з’явіліся чуткі, што ў бліжэйшы час у адстаўку будзе адпраўлены міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, а яго месца зойме… Наталля Пяткевіч.

Нібыта гэта прызначэнне лабіруе набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі намеснік старшыні Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын і былы памочнік прэзідэнта па спорце Ігар Заічкоў.

Чуткі здаюцца неверагоднымі: дзе спорт, а дзе Пяткевіч. Да нядаўняга часу ўся працоўная дзейнасць Наталлі Уладзіміраўны была звязана выключна з Адміністрацыяй прэзідэнта, куды ўчарашняя выпускніца юрфака БДУ прыйшла працаваць у 1994 годзе. Спачатку Наталля Пяткевіч была простым спецыялістам, затым начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права, потым дарасла да пасады прэс-сакратара А.Лукашэнкі. У працоўнай біяграфіі Пяткевіч ёсць і пасады намесніка і першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, памочніка Аляксандра Лукашэнкі. З апошняга месца працы яна сышла ў кастрычніку 2014 гады з фармулёўкай «па пагадненні бакоў». Дарэчы, тады Пяткевіч ўзначальвала Беларускую федэрацыю гарналыжнага спорту і снаўборда (значыць, са спортам усё ж такі нейкія стасункі мела). Але перастала кіраваць федэрацыяй яшчэ да адстаўкі.

Доўгі час Наталля Пяткевіч нідзе не працавала і толькі ў мінулым годзе ўзначаліла таварыства з абмежаванай адказнасцю «Шантэр». Аб дадзеным ТАА няма ні радка ў інтэрнэце, адсутнічае і ўласная старонка прадпрыемства ў сеціве. Усё, што вядома: “Шантэр” – гэта назва галаўной кампаніі будучага турыстычнага холдынга, які развівае набліжаны да А.Лукашэнкі бізнесмен Аляксандр Шакуцін.

Дарэчы, атрымаўшы пасаду, Наталля Пяткевіч стала часцей з’яўляцца на афіцыйных мерапрыемствах. А яе з’яўленне ў шыкоўных уборах на Усебеларускім народным сходзе летам гэтага года (на фота) значна больш абмяркоўвалася, чым рашэнні, якія на гэтым сходзе прымаліся.

…Адным словам, удакладніць інфармацыю аб магчымым новым прызначэнні мы вырашылі ў самой Наталлі Пяткевіч.

У прыёмнай ТАА «Шантэр» запрасіць Наталлю Уладзіміраўну да тэлефона адмовіліся, спаслаўшыся на яе занятасць. Не меў поспеху і паўторны званок.

– Наталля Уладзіміраўна, сказала яе не злучаць, – заявіла сакратар Пяткевіч. – З журналістамі яна размаўляць не будзе.

Што ж, час пакажа, ці адбудуцца кадравыя перастаноўкі ў Міністэрстве спорту і турызму. Але, напэўна, калі міністрам стане Наталля Пяткевіч, наўрад ці гэта кагосьці здзівіць. І не такія нечаканыя кадравыя рашэнні прымаліся ў нашай краіне.

Фота: Віктар ГІЛІЦКІ.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".