Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

1:38 26 мая 2017
2
Памер шрыфта

Актывістка дэмсіл з Брэста Наталля Папкова, затрыманая 1 мая ў Мінску пасля вулічнай акцыі, адбывае ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама 15 сутак адміністрацыйнага арышту па прыгаворы суда Ленінскага раёна Брэста ад 19 красавіка. За ўдзел у мінскай акцыі яна атрымала штраф.

Як паведамлялася, сувязь з Папковай знікла пасля несанкцыянаванага мітынгу 1 мая. На наступны дзень стала вядома, што актывістку ўтрымліваюць у ЦІП на вул.Акрэсціна. Праваабаронцы высветлілі, што адміністрацыйная справа актывісткі за ўдзел у гэтай акцыі разглядалася 3 мая ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала Папкову вінаватай на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) і пакарала штрафам у 30 базавых велічынь (690 рублёў).

Адразу пасля затрымання актывістку ўзялі пад арышт. Прысуд аб арышце ёй быў вынесены 19 красавіка суддзёй Ленінскага раёна Брэста Алегам Міранюком па артыкуле 23.4 КоАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў). Пратакол быў складзены 17 сакавіка непадалёк ад чыгуначнага вакзала Брэста за пераход дарогі па-за пешаходным пераходам, пасля чаго Папкова была затрымана і змешчана ў ІЧУ Брэста.

Актывістка пакінула залу суда, не чакаючы рашэння, і, паводле інфармацыі праваабаронцаў, некаторы час хавалася ад праваахоўнікаў.

Наталля Папкова, актыўная ўдзельніца акцый супраць дэкрэта “аб дармаедах”, пачынаючы з сакавіка некалькі разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку каралася адміністрацыйным арыштам. Акрамя таго, яе змяшчалі ў псіханеўралагічны дыспансер з санкцыі пракуратуры ў сувязі з тым, што нехта з суседзяў паведаміў, што яна нібыта спрабавала скончыць жыццё самагубствам.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".