Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 13 студзеня 2017
16
Памер шрыфта

Учора ў Мінску можна было бачыць… электробус. Пакуль яшчэ, праўда, не на маршруце, гэта была чарговая тэставая паездка першага беларускага электробуса, выпуск якіх наладжаны на заводзе «Белкамунмаш».

– Паказалі навінку некаторым членам урада, пакаталі іх па горадзе, – з задавальненнем адзначыў першы намеснік гендырэктара прадпрыемства Дзмітрый Паркаў. – Усім спадабалася. Гэта ж транспарт будучыні!

– Якія яго перавагі перад звычайнымі аўтобусамі, тралейбусамі?

– Перш за ўсё гэта экалогія і эканомія. Выдаткі на кіламетр прабегу ў электробуса значна ніжэйшыя, чым у тралейбуса ці аўтобуса. Акрамя таго, не патрабуюцца дадатковыя фінансавыя ўліванні – не трэба ставіць слупы, цягнуць правады. Электробус зараджаецца на канцавым прыпынку і можа спакойна праехаць 15–16 кіламетраў.

– Калі навінка стане звычайным гарадскім транспартам?

– Думаю, што ў лютым-сакавіку. Кантракт з Мінскам ужо заключаны, горад бярэ 20 машын. Але перад гэтым трэба прайсці сертыфікацыю – частку выпрабаванняў праводзім у Беларусі, частку – у Падмаскоўі, таму што ў нашай краіне няма такіх лабараторый.

Мінск будзе першым горадам на постсавецкай прасторы, па вуліцах якога паедуць белкамунмашаўскія электробусы.

– А які горад будзе другім?

– Думаю, што Масква. У студзені ў расійскую сталіцу на Садовае Кальцо адпраўляем на доследную эксплуатацыю першы электробус. Паводле вынікаў гэтай эксплуатацыі і будуць далейшыя дамоўленасці…

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо