Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:29 4 мая 2017
10
Памер шрыфта

У мінулыя выхадныя, праз тры тыдні пасля затрымання, выйшаў на волю са следчага ізалятара актывіст Зміцер Дашкевіч.

Нагадаем, што Дашкевіча затрымалі напярэдадні Дня Волі па «справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Яму прад’явілі абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса.

“Нягледзячы на тое, што мяне адпусцілі з ізалятара, застаюся ў статусе падазронага, – распавёў Зміцер пасля свайго вызвалення. – Увогуле, уся гэта гісторыя нагадвае нейкі дрэнны анекдот. Першапачаткова мяне абвінавачвалі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў з 2011 года. Але да 2013 года я ж быў за кратамі… Не ўяўляю, як з такой базай доказаў, якая ёсць у сілавікоў, “справу патрыётаў” можна давесці да суда. Таму, спадзяюся, усе затрыманыя будуць вызвалены».

Але больш за ўсё чакалі вызвалення Зміцера яго жонка Наста і маленькія дзеткі – Мара і Давід, якія раней сфатаграфаваліся з плакатам “Кот  вярнуўся – і тата вернецца”.

“Безумоўна, цяжка застацца амаль на месяц з двума дзецьмі на руках, але дапамагалі сябры, – распавяла “Народнай Волі” Наста Дашкевіч. – Затрыманне Зміцера было нечаканым для ўсёй нашай сям’і, але было шмат падтрымкі і шмат ахвочых дапамагчы. Гэта вельмі ратавала, бо людзі маглі і з дзецьмі пасядзець, і прыгатаваную ежу прынесці для іх. Людская салідарнасць робіць вялікія справы”.

Вызваленне супала з Велікодным святам, таму Насце было чым пачаставаць мужа.

“Столькі кулічоў нам надарылі, што самі есці не спраўляемся, а таму вымушаны іх таксама дарыць, – дадае яна. – Дзеці вельмі задаволеныя, яны ж так сумавалі! Мара ўвесь дзень не адпускала тату ні на крок ад сябе, а Давід бегаў побач і радасна гагатаў… Тата дома, дзеткі гагочуць – усё добра!”

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.