Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларускія школьнікі заваявалі на Міжнароднай фізічнай алімпіядзе пяць медалёў.
6:00 27 лiпеня 2015
18
Памер шрыфта

Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна, у 46-й Міжнароднай фізічнай алімпіядзе, якая прай-шла ў Мумбаі (Індыя), бралі ўдзел каманды з 86 краін. Гэта прэстыжнае інтэлектуальнае спаборніцтва ва ўменні рашаць складаныя задачы па фізіцы сабрала 382 удзельнікі. Алімпіяда праходзіла ў два туры: спачатку ўдзельнікі на працягу пяці гадзін выконвалі эксперыментальныя работы на сучасным абсталяванні (20 балаў), а праз дзень (таксама на працягу пяці гадзін) рашалі тэарэтычныя задачы (30 балаў), прапанаваныя арганізатарамі. Паводле вынікаў двух тураў удзельнікі з Беларусі паказалі бліскучыя вынікі, усе пяцёра змаглі заваяваць медалі: золата – навучэнец 11-га класа гімназіі №14 Гомеля Антон Талкачоў, срэбра – навучэнец 11-га класа ліцэя БДУ Багдан Звяжынскі, бронзу – 11-класнікі ліцэя БДУ Арцём Піваварчык і Яўген Шурыгін, гімназіі №1 Барысава Уладзіслаў Клімашонак.

Кіраўнікі каманды – загадчык кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Анатоль Слабадзянюк і настаўнік фізікі ліцэя БДУ Леанід Марковіч.

Віншуем!!!

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сколько стоит домашний повар?

Как правило, поваров в семью сегодня нанимают не так часто. Считается, что это барство, лишние расходы. Чаще приглашают няню или домработницу. Однако мало кто представляет, что личный повар поможет сэ

В Новогрудском районе застолье закончилось убийством двух человек

Посиделки компании из трёх человек окончилось ссорой и смертью двоих участников, третий обвиняется по уголовному делу.

Физкультуру и спорт избавили от налога на прибыль

Учреждения физической культуры и спорта, финансируемые из бюджета, освобождаются от уплаты налога на прибыль. Соответствующий указ № 443 президент подписал 12 декабря.