Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:44 13 верасня 2016
19
Памер шрыфта

Сёння на старонках “Народнай Волі” дэбют рубрыкі  “Гісторыя фотаздымка”. Ідэя можа, і не новая, але, думаю, мае права на існаванне. Бо, напэўна, у дзяржаўных, карпаратыўных і прыватных архівах захоўваецца нямала фатаграфій, з якімі звязаны незабыўныя гісторыі. Іх з жыцця і з памяці, як кажуць, не выкрасліш.

Мы будзем друкаваць малавядомыя фотаздымкі вядомых людзей, а апошнія ўспомняць, пры якіх абставінах усё адбывалася. Акрамя таго, запрашаем да супрацоўніцтва усіх нашых чытачоў. Калі ў кагосьці ёсць жаданне даслаць у рэдакцыю цікавы фотаздымак з такой жа цікавай гісторыяй – калі ласка!

Свае лісты дасылайце з пазнакай “Гісторыя фотаздымка” па адрасе:220030 г.Мінск, вул. Энгельса, 34а, “Народная Воля” альбо на наш электронны адрас: nvonlineinfo@gmail.com.


Тры Станіславы

Гэты здымак – з альбома першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча, які, да слова, і сам захапляўся фотасправай.

“Фота зроблена жонкай у 1987 годзе, – распавядае Станіслаў Станіслававіч. – На ім – я, мой сын і бацька. А здымак так і падпісаў: “Тры Станіславы”. Памятаю, калі малы пачынаў гарэзнічаць ды рабіць нешта небяспечнае, то я некалькі хвілін трымаў яго ўніз галавой, і ён супакойваўся. А бацька, пабачыўшы гэта, толькі рукамі замахаў: маўляў, ратуйце ўнука!  Дарэчы, не сказаў бы, што сын моцна гарэзнічаў, ён быў больш сам па сабе. Хаця, шчыра скажу, яго выхаваннем, на жаль, я амаль не займаўся, бо быў вельмі моцна заняты працай”.

Станіслаў Шушкевіч успамінае, што фатаграфаваліся на старой двухпакаёвай “універсітэцкай” кватэры на вуліцы Адоеўскага.

“Тое жыллё нам вельмі падабалася, хаця, як кажуць, былі свае нюансы, – дадае Станіслаў Станіслававіч. – На здымку бачна, якое вялізнае акно было  ў нашай кватэры – на ўсю сцяну. Яго памеры проста ўражвалі – здаецца, шэсць метраў у шырыню! Атрымлівалася, што ўся сценка была шкляная. А зараз уявіце, колькі высілкаў даводзілася прыкласці, каб падрыхтаваць гэтае акно да зімы! Гэта была для нашай сям’і самая сапраўдная бяда… А яшчэ, калі я гляджу на гэты фотаздымак, то ўзгадваю, што спартыўны касцюм, у які я быў апрануты амаль 30 гадоў таму, захоўваю яшчэ і сёння”.

Вядучы рубрыкі Алесь СІВЫ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).