Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Учора прыйшла прыемная навіна са сталіцы Уэльса Кардыфа – беларуская салістка Пермскага тэатра оперы і балета, сапрана Надзея Кучар стала пераможцай Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў Бі-Бі-Сі.
6:00 3 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

20 лепшых оперных спевакоў былі адабраны ў фінал з 350 кандыдатаў з усяго свету. На апошнім этапе конкурсу сапернікаў засталося пяць – маладыя спевакі з ЗША, Украіны, Паўднёвай Карэі, Манголіі і наша Надзея Кучар. Яе і назвалі лепшай. У фінале Надзея выканала арыю Марфы з оперы «Царская нявеста». Разам з галоўным трафеем Надзея атрымала і грашовы прыз у 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Акрамя таго, ёй прадастаўлена права ўдзельнічаць у гастрольным туры BBC у 2016 годзе і выканаць новы твор кампазітара Джона Лана.

Надзея Кучар – салістка Пермскага тэатра оперы і балета, але на конкурсе яна прадстаўляла сваю родную краіну – Беларусь. 

Надзея Кучар нарадзілася ў Мінску, скончыла Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі і кансерваторыю ў Санкт-Пецярбургу. Спявачка дэбютавала на вялікай сцэне ў Міхайлаўскім тэатры ў Пецярбургу з партыяй Віялеты ў «Травіяце». З 2012 года яна салістка Пермскага опернага тэатра. У 2012 годзе Надзея  выйграла Гран-пры Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Хертогенбосэ. Там жа яна атрымала прыз глядацкіх сімпатый.

Што тычыцца Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў Бі-Бі-Сі, то ён праводзіцца з 1983 года і праходзіць адзін раз у два гады. Конкурс закліканы знаходзіць таленавітых маладых оперных спевакоў па ўсім свеце.

Ганна ГАНЧАРЫК.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.