Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Нядаўна скончыліся здымкі першага беларускага сіткома «ГараШ». Жанр фільма пазначаны як чорная камедыя. Гэта будзе своеасаблівы адказ галівудскім і расійскім серыялам накшталт «Доктара Хаўса» і «Інтэрнаў». 
6:00 24 лiпеня 2015
59
Памер шрыфта

Карціна пра сапраўднага беларуса з тонкасцямі яго псіхалогіі і яго поглядамі на жыццё. У фільме будзе не толькі гумар, але і драма, а месцамі нават элементы містыкі і хорару. Гэтакая сатыра на “саўковае” мысленне пры яго сутыкненні з мысленнем заходнім.

Ідэя стварэння фільма нарадзілася ў кампазітара Дзмітрыя Фрыгі, які захацеў стварыць цікавае кіно насуперак тым, хто толькі жаліцца, што нічога нельга зрабіць без грошай. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з аператарам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Крупінай і вядомым беларускім сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам (аўтар сцэнарыяў паспяховых расійскіх фільмаў «Любовь-морковь», «Елки», «Юленька» і інш.). Андрэй Курэйчык і напісаў сцэнарый да фільма.

Дзеянні камедыі разгортваюцца на ўскраіне Мінска ў мікрараёне “Шабаны” (таму і «Ш» на канцы назвы фільма). Маладога беларуса (ролю выканаў акцёр Тэатра беларускай драматургіі Арцём Курэнь) пасля пяці гадоў амерыканскага жыцця па прычыне няверна аформленых дакументаў дэпартавалі з ЗША, дзе ён працаваў у аўтасэрвісе па праграме Work & Travel. Ён вымушаны вярнуцца ў Мінск, дзе ўладкоўваецца на работу ў гаражную аўтамайстэрню ў Шабанах. Але ўсё не так проста. Яго амерыканскія дыпломы і рэкамендацыйныя лісты тут нікому не цікавы. Куды важней тое, што ён можа рабіць рукамі і як ён зарэкамендуе сябе сваёй работай. «Прабач, але гэта Беларусь», – кажа яму з сарказмам галоўны герой, які кіруе гэтым гаражом. Ролю галоўнага героя выканаў Аляксандр Куллінковіч, вядомы беларускі рок-музыкант, вакаліст групы «Neuro Dubel». Па сюжэце фільма ён нарадзіўся ў Шабанах, тут вырас і большасць свайго часу праводзіць у гаражы. 

Але ідэя фільма хутчэй не пра гараж і яго неардынарных працаўнікоў. І нават не столькі пра Шабаны. Ідэя пра любоў да таго месца, дзе ты

нарадзіўся. 

Здымкі фільма праходзілі як у Шабанах, так і ў іншых раёнах Мінска. Праца ішла ў аўральным рэжыме, людзі працавалі па 15 гадзін у суткі, з раніцы да позняй ночы. Куллінковіч, які выконваў ролю галоўнага героя, пасля завяршэння здымак напісаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”: «Я так ніколі не стамляўся. Спусташэнне поўнае. Сказаць, што задаволены, – зманіць. Я вельмі задаволены. Сказаць, што ўдзячны, – гэта таксама маленькая хлусня. Я вельмі ўдзячны. Я яшчэ ніколі не бачыў, каб гэтакая колькасць людзей працавала ў такім парыве».

Плануецца, што на выхадзе атрымаецца карціна амерыканскага фармату прыкладна на 45 хвілін. Арыенціровачна фільм выйдзе ў пракат ужо ў верасні гэтага года. Плануецца серыя кінапрэм’ер у беларускіх кінатэатрах, а затым фільм адправіцца ў фестывальны тур, пасля чаго будзе прапанаваны айчынным тэлеканалам.

Алег Грушэцкі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).