Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Яшчэ ўчора ў першай палове дня здавалася, што сітуацыя мяняецца да лепшага. Дзякуючы падтрымцы шчырых прыхільнікаў “Народнай Волі” ўдалося сабраць і пералічыць на рахунак суда Ленінскага раёна г.Мінска больш за 70 мільёнаў рублёў. Яшчэ крок – і пытанне наогул магло быць знята.
1:55 20 лiпеня 2015
29
Памер шрыфта

Але калі стала зразумела, што фінансава газету задушыць не ўдаецца, улада пайшла на больш жорсткія, фактычна сілавыя дзеянні. У другой палове дня “Народная Воля” атрымлівае наступны факс:

Не прайшло і паўгадзіны, як – новае афіцыйнае пасланне. Ужо – ад кіраўніцтва ААТ “Чырвоная зорка”.

Шаноўныя суайчыннікі! У краіне – тэрор супраць свабоднага слова, супраць адзінай штодзённай недзяржаўнай газеты “Народная Воля”.

Удумайцеся ў тэкст, падпісаны дырэктарам “Белсаюздруку” М.Падгайным. Што значыць – «в связи с опубликованием в средствах массовой информации сведений и материалов, противоречащих законодательству Республики Беларусь…»? “Народная Воля” тут нават не згадваецца, ды і наогул – хто даў спадару Падгайнаму маральнае і юрыдычнае права кваліфікаваць дзейнасць “Народнай Волі” з пункту гледжання пракурора?! Спяшаючыся выканаць відавочны заказ зверху, спадар Падгайны, хутчэй за ўсё, нават не палічыў патрэбным зазірнуць у дагавор, у якім сказана, што калі адзін бок жадае скасаваць дагавор, то «сторона-инициатор должна письменно известить другую сторону за 1 месяц до предполагаемой даты». І пад гэтым, уявіце сабе, – подпіс таго ж самага М.Падгайнага!

Што тычыцца ультыматуму кіраўніцтва “Чырвонай зоркі”, які відавочна невыпадкова супаў з рэляцыяй “Белсаюздруку”, то чаму спадары Маланяк і Конанаў не скажуць, што папярэдняя аплата з нашага боку іх паслуг неаднойчы складала дзясяткі мільёнаў рублёў? Няўжо праблема ў такой невялікай суме – нейкіх двух мільёнах рублёў, якія сёння ж будуць пералічаны друкарні? Ці ж так будуюцца адносіны паміж суб’ектамі гаспадарання?

Усё, што адбываецца вакол “Народнай Волі”, з’яўляецца непрыхаванай расправай з незалежнай газетай, наступам на дэмакратыю, правы чалавека. Гарант Канстытуцыі, кіраўнік дзяржавы А.Лукашэнка днямі прылюдна заявіў, што менавіта ён пастаўлены народам абараняць яго правы.

Аляксандр Рыгоравіч! У Вас ёсць магчымасць даказаць, што гэта не проста гучная фраза. І спыніць беззаконне ў дачыненні да “Народнай Волі”, а гэта значыць – да соцень тысяч яе прыхільнікаў. Такім чынам Вы сапраўды выканаеце свой канстытуцыйны абавязак.

Калектыў газеты “Народная Воля”.

P.S. Пакуль мы пісалі гэты зварот, кур’ер даставіў ліст дырэктара “Мінгарсаюздруку” І.Дудзіча, які як дзве кроплі вады падобны на ліст М.Падгайнага.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.