Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Калі верыць паведамленню Беларускага тэлеграфнага агенцтва, “Народную Волю” чакае чарговае выпрабаванне – “25 апреля 2011 года поданы исковые заявления в Высший Хозяйственный суд Беларуси о прекращении выпуска газет “Наша Нiва” и “Народная Воля”. Данное решение принято в соответствии с подпунктом 2.2  пункта 2 ст.51 Закона Беларуси “О средствах массовой информации” в связи с вынесением редакциям названных изданий в течение года двух и более письменных предупреждений”.
1:55 20 лiпеня 2015
26
Памер шрыфта

Так, за адносна кароткі час міністр інфармацыі падпісаў некалькі папярэджанняў “Народнай Волі”.

Можа, “Народная Воля” займалася прапагандай вайны?

Не!

Можа, “Народная Воля” заклікала да насілля?

Не!

Можа, “Народная Воля” прапагандавала парнаграфію?

Не!

Можа, “Народная Воля” паклёпнічала на…?

Не!

Можа…

Не, не, не!

Дык што ж гэта за папярэджанні, вынесеныя Міністэрствам інфармацыі?

Пра апошняе, звязанае з публікацыяй Святланы Калінкінай, у якой яна выкарыстала метафару ў адносінах да Беларускага тэлебачання, мы пісалі ў папярэдніх нумарах. Наша касацыйная скарга на рашэнне Вышэйшага Гаспадарчага суда яшчэ не разглядалася. Наогул, судовая спрэчка паміж Белтэлерадыёкампаніяй і “Народнай Воляй” не скончана, а папярэджанне Мінінфарма-цыі ўжо вынесена.

А чаго варта папярэджанне за тое, што журналіст Любоў Лунёва звярнулася з пытаннем да лідара зарэгістраванай у Чэхіі грамадскай арганізацыі “Малады фронт” і той ёй адказаў? Пры гэтым да зместу слоў актывіста прэтэнзій няма.

Смехатурнымі выглядаюць і іншыя абвінавачанні “Народнай Волі” з боку Міністэрства інфармацыі. Мы лічым іх палітычна матываванымі, не даючымі падставы для звароту ў суд з іскам аб закрыцці газеты.

Скажам адкрыта: калі так тэндэнцыйна, заангажавана, непрафесійна падыходзіць, то Мінінфармацыі трэба спыніць выданне ўсіх-усіх газет – і дзяржаўных, і недзяржаўных. “Народная Воля” можа быць эталонам аб’ектыўнасці, праўдзівасці, узважанасці, плюралістычнага падыходу да асвятлення важнейшых падзей і працэсаў.

Адным словам, нам застаецца спадзявацца, што здаровы сэнс усё ж возьме верх і справа аб спыненні выдання “Народнай Волі” не дойдзе да судовага разгляду.

Чытачоў просім не хвалявацца: у вас і ў нас дастаткова каналаў разам абмяркоўваць сітуацыю і знаходзіць выйсце. Калі раптам заўтра-паслязаўтра адбудзецца надзвычайнае, сувязь трымаем праз сайт “Народнай Волі”: www.nv-online.info. А пакуль пазнаёмімся са зместам тэлеграмы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку і старшыні Грамадскага каардынацыйнага савета ў сферы масавай інфармацыі.

Рэдакцыя газеты “Народная Воля”.


ТЭЛЕГРАМА

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

Лукашэнку А.Р.

Прашу Вас спыніць дзеянні Міністэрства інфармацыі, якія накіраваны на эскалацыю канфліктнай сітуацыі ў грамадстве. Закрыццё вядучай недзяржаўнай газеты “Народная Воля” ў сённяшняй напружанай сітуацыі з’яўляецца спробай тушыць пажар бензінам. У імя інтарэсаў Беларусі рэдакцыя гатова да канструктыўных перамоў з прадстаўнікамі Адміністрацыі Прэзідэнта РБ і Міністэрства інфармацыі для ўрэгулявання спрэчных пытанняў.

Іосіф Сярэдзіч,

галоўны рэдактар газеты “Народная Воля”.


Старшыні Грамадскага

каардынацыйнага савета

ў сферы масавай інфармацыі

сп.Якубовічу П.І.

Прашу тэрмінова склікаць Грамадскі каардынацыйны савет у сферы масавай інфармацыі для абмеркавання крытычнай сітуацыі, якая склалася вакол газет “Народная Воля” і “Наша Ніва”.

Апошнія недзяржаўныя грамадска-палітычныя газеты ў на-
шай краіне апынуліся на мяжы закрыцця і сваё слова абавязаны сказаць члены Грамадскага каардынацыйнага савета ў сферы масавай інфармацыі, які быў створаны ўрадам.

Іосіф Сярэдзіч,

галоўны рэдактар газеты “Народная Воля”.



Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.